Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і праўны стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2015 год.
На сайце Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў прэзентаваны зручны для выкарыстаньня любой аўдыторыяй вельмі наглядны падручны матэрыял (буклет) Упраўленьня Вярхоўнага Камісара па Правах Чалавека, у якім, у тым ліку і ў візуальнай форме, даецца інфармацыя пра ўсе Дамоўныя ворганы ў галіне правоў чалавека і пра Камітэт па Правах Чалавека ААН у тым ліку. Чытаць далей »
Як паведамляе Беларускі Гэльсынскі Камітэт*, такое заключэньне выдала Рэспубліканская экспэртная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасьці (адсутнасьці) прыкметаў экстрэмізму. Чытаць далей »
Маем гонар прадставіць вам аналітычную справаздачу “Эфэктыўнасьць выкарыстаньня міжнародных праваабарончых мэханізмаў у дачыненьні да Беларусі» (гл. тэкст у далучаным файле), якая зьяўляецца вынікам праведзенага дасьледаваньня. Чытаць далей »
БГК прапануе дапрацаваны ПРАКТЫЧНЫ ДАПАМОЖНІК і запрашае да АДВАРОТНАЕ СУВЯЗІ для аналізу й падрыхтоўкі РЭКАМЭНДАЦЫЯЎ ПА ПРАЦЭДУРЫ зваротаў у Канстытуцыйны Суд краіны. Чытаць далей »
16 ліпеня 2014 г. у Менску адбылася прэзентацыя паартыкульнага камэнтару да Закону Рэспублікі Беларусі “Аб адвакатуры й адвакацкай дзейнасьці”. Камэнтар утрымлівае аналіз нормаў беларускага заканадаўства аб адвакатуры на прадмет іхнай адпаведнасьці міжнародным стандартам. Чытаць далей »
8 лютага спаўняецца пяць гадоў з моманту ўступленьня ў сілу новага Закону “Аб сродках масавай інфармацыі”. Сёньня з гэтай нагоды адбылася прэзентацыя аналітычнага дакладу “За рэформы мэдыя ў Беларусі”, падрыхтаванага супольнымі намаганьнямі міжнароднай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Indexon Сensorship) ды Беларускай асацыяцый журналістаў. Чытаць далей »
Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы падрыхтаваў зборнік рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН, прынятых па скаргах жыхароў Гомельскага рэгіёну. Найбольш часта тут парушаецца права на выказваньне меркаваньня (10 раш.), права на асацыяцыю (3 раш.), права быць абраным на свабодных выбарах (3 раш.), свабода ад дыскрымінацыі (2 раш.) і права на мірныя сходы (1 раш.). Чытаць далей »
Recent Comments