Не забірай жыцьцё!
2013 21/12

Тут мы публікуем зборнік матэрыялаў выпускнікоў праекту “Дыстанцыйнае навучаньне адвакатаў
правам чалавека».

Зборнік уяўляе сабою калекцыю артыкулаў, падрыхтаваных юрыстамі зь Беларусі, Расеі, Украіны, Азэрбайджану й Грузіі, па практыцы выкананьня дзяржавамі прадугледжаных міжнародным правам абавязальніцтваў па абароне фундамэнтальных правоў і свабодаў чалавека.
Чытаць далей »

2013 17/12

На старонках выданьня можна азнаёміцца ​​з апошнім рашэньнем Камітэту ААН па правах чалавека, прынятым па зваротах грамадзкіх і палітычных актывістаў з Гомеля, якое датычыцца двух падобных справаў ад аўтараў Аляксандра Процка ды Андрэя Толчына. Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2013 13/09

Мікалай Самасейка, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Менск

Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу прыняла зьмены ў адміністратыўнае заканадаўства, дзе ўлічыла заўвагі Гомельскага Цэнтру стратэгічнай цяжбы. Раней артыкул пра тэрміны адміністратыўнага затрыманьня фізычных асобаў утрымліваў такі дыскрэдытуюшчы тэрмін, як “фізычная асоба, якая ўчыніла правапарушэньне”. Цяпер гэтая норма гучыць як “фізычная асоба, якой у віну ставіцца зьдзяйсьненьне правапарушэньня”. Чытаць далей »

2013 28/08

... На Жодзінскім інфармацыйным партале www.licviny.info у разьдзелах “Праваабарона: закон і права”, а таксама “Выданьні” зьявілася поўная вэрсыя №8 бюлетэню PRAŬNY FARPOST.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2013 20/08

На старонках выданьня можна азнаёміцца з рашэньнямі Камітэту ААН па правах чалавека ў справах грамадзкіх ды палітычных актывістаў Гомельскага рэгіёну, якія былі выйграны ў гэтай міжнароднай інстанцыі з непасрэдным удзелам і дапамогаю кіраўніка Цэнтру Леаніда Судаленкі. У №8 выданьня прадстаўляецца інфармацыя па справе “Аляшкевіч супраць Беларусі”, разгледжанай КПЧ ААН (гл. арт. “Гамялчук дамогся адмены штрафу праз ААН”). Чытаць далей »

2013 14/08

На старонках выданьня прыведзена Кіраўніцтва для праваабаронцаў і адвакатаў “Імплемэнтацыя рэкамэндацыяў ААН у сфэры правоў чалавека” (на рас. мове) з канкрэтнымі прыкладамі і апісаньнем асноўных складнікаў адпаведнай стратэгі. У бюлетэні таксама можна знайсьці інфармацыю пра апошнюю зарэгістраваную ў КПЧ ААН скаргу Андрэя Стрыжака (Гомель), адказ намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Валянціна Рыбакова адносна звароту групы грамадзянаў, у дачыненьні да якіх Камітэт па правах чалавека засьведчыў парушэньне правоў, гарантаваных МПГіПП … Чытаць далей »

2013 27/05

Аляксандар Вашкевіч

Прапануем артыкул «Спантаныя сходы: нацыянальнае заканадаўства эўрапейскіх краінаў і прэцэдэнтнае права Эўрапейскага Суду па правах чалавека», які апублікаваны дацэнтам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, судзьдзём Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь у адстаўцы, кандыдатам юрыдычных навук і экспэртам праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў” Аляксандрам Вашкевічам у часопісе “Параўнальнае канстытуцыйнае права”, № 2 за 2013 год (гл.дадатак).
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2013 08/02

Прадстаўляем увазе чытачоў новы друкаваны матэрыял “Анатомія фрылансу: дапаможнік і юрыдычны даведнік для журналістаў-фрылансэраў Беларусі”, выдадзены юрыстам Аляксандрам Жукам (у суаўтарстве) – гл. далучаны файл. Чытаць далей »

2013 21/01
...

На старонках выданьня можна азнаёміцца з рашэньнямі Камітэту ААН па правах чалавека ў справах грамадзкіх ды палітычных актывістаў Гомельскага рэгіёну, якія былі выйграны ў гэтай міжнароднай інстанцыі з непасрэдным удзелам і дапамогаю кіраўніка Цэнтру Леаніда Судаленкі. У №5 выданьня прадстаўляецца інфармацыя па справе “Шумілін супраць Беларусі”, разгледжанай КПЧ ААН. Камітэт па Правах чалавека ААН для безумоўнага й абавязковага выкананьня міжнародных абавязальніцтваў па Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП) прапанаваў Беларусі зьмяніць нацыянальнае заканадаўства. Чытаць далей »

2013 21/01
...

На старонках выданьня можна азнаёміцца з рашэньнямі Камітэту ААН па правах чалавека ў справах грамадзкіх ды палітычных актывістаў Гомельскага рэгіёну, якія былі выйграны ў гэтай міжнароднай інстанцыі з непасрэдным удзелам і дапамогаю кіраўніка Цэнтру Леаніда Судаленкі. У №4 выданьня прадстаўляецца справа “Тульжанкова супраць Беларусі”. Чытаць далей »