2015 04/04

Каардынатар моладзевай сэткі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Андрэй Стрыжак зарэгістраваў у ААН скаргу аб забароне чыноўнікамі Рэчыцы мірнага сходу – 8 верасьня 2013 году вулічнага шэсьця з мэтаю пратэсту супраць пастановы Ураду аб адмене аплаты бальнічных лістоў бацькам, якія выхоўваюць дзяцей. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2015 22/02

Праваабаронца Павал Левінаў атрымаў паведамленьне пра тое, што скарга распаўсюдніка газэты «Віцебскі кур’ер» Міхаіла Жураўлёва зарэгістраваная. Упраўленьне Вярхоўнага Камісара па правох чалавека ААН праінфармавала пра рэгістрацыю пад нумарам 2495/2014 пададзенага на разгляд КПЧ паведамленьня згодна з Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2015 18/02

Адпаведнае паведамленьне 18 лютага з Жэневы атрымаў вядомы грамадзкі ды палітычны дзеяч, жыхар Гомеля Юры Варонежцаў. Камітэт па правах чалавека ААН паведамляе аб рэгістрацыі скаргі, якую ён разам з гомельскімі праваабаронцамі Анатолем Паплаўным і Леанідам Судаленка падаў у сувязі з забаронай у абласным цэнтры 4 жніўня 2013 года вулічнага шэсьця ў падтрымку палітычнага зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2015 11/02

Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуарда Нелюбовіча, які абскарджвае ў ААН забарону гомельскімі чыноўнікамі вулічнага шэсьця ў падтрымку ўкраінскага народу й яго імкненьня жыць у Эўрасаюзе. Таксама ён скардзіцца на забарону пікета ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага і яго вылучэньне на Нобелеўскую прэмію міру. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2015 06/02

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалая Новікава, які падчас правядзеньня мясцовых выбараў з’яўляўся кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. Прэтэнзіі экс-кандыдата тычацца адмовы мясцовай друкарні “Палесдрук” вырабіць перадвыбарчую ўлётку з партыйнай стратэгіяй “За сумленныя выбары!”. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , , ,

2015 05/02

Прадстаўнікі вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый сустрэліся са спецыяльным дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклашам Харасьці. Мерапрымства праводзілася 2-3 лютага ў Вільні, паколькі беларускія ўлады не прызнаюць мандату спецдакладчыка ААН і не даюць яму запрашэньня наведаць Беларусь. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2015 04/02

Адказваючы заснавальнікам ГА “За справядлівыя выбары” Сяргею Калякіну і Віктару Карняенка на пытаньне, калі будзе выканана рашэньне Камітэта па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (КПЧ ААН) аб пераглядзе рэгістрацыі асацыяцыі, намесьнік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў уступіў з КПЧ ААН у завочную палеміку. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 01/12

Камітэт ААН па правах чалавека асудзіў парушэньне Беларусьсю міжнародна-прававых абавязацельстваў праз выкананьне смяротнага прысуду у дачыненьні да Аляксандра Грунова, чыя справа на той момант знаходзілася на разглядзе ў КПЧ. КПЧ прасіў беларускія ўлады прыпыніць выкананьне пакараньня да разгляду справы, аднак прысуд быў выкананы, і цяпер справа будзе разгледжана, нягледзячы на тое, што заяўнік ужо расстраляны.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 27/11

Праваабарончы цэнтар “Вясна” публікуе неафіцыйны пераклад рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН па справе кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 22/11

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што Беларусь парушыла права на свабаду аб’яднаньня заснавальнікаў створанага ў 2011 годзе грамадзкага аб’яднаньня “За справядлівыя выбары”. У рашэньні ААНаўскага Камітэту, якое прынята на апошняй 112-й сэсіі па скарзе старшыні асацыяцыі Сяргея Калякіна сьцьвярджаецца, што ўлады Беларусі павінны перагледзець заяўку на рэгістрацыю створанага грамадзкага аб’яднаньня.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,