2014 20/11

Камітэт па правах чалавека ААН на апошняй сэсіі, якая прайшла ў Жэнэве 7-31 кастрычніка бягучага году прызнаў неаднаразовае парушэньне права на распаўсюд інфармацыі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) з Гомеля Уладзімура Няпомняшчых. Ад краіны патрабуюць аднавіць актывіста ў правах, кампэнсаваць усе панесеныя выдаткі, а таксама зьмяніць нацыянальны Закон аб масавых мерапрыемствах. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 20/11

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў парушэньне права актывіста Партыі БНФ Сяргея Лазенкі на мірны сход і атрыманьне інфармацыі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 20/11

Пад час правядзеньня сваёй 112 сэсіі Камітэт па правах чалавека ААН прыняў новыя Заўвагі агульнага парадку № 35, датычныя арт. 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах: права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць.
Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2014 31/10

У Беларусі найчасьцей пераследуюць за выказваньне меркаваньняў. Да такой высновы прыйшлі ў Гомельскім Цэнтры стратэгічнае цяжбы па выніку аналізу ўсіх рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН па беларускіх справах. Кіраўнік Цэнтру Леанід Судаленка падкрэсьліў: кожная другая беларуская справа, разгледжаная ў Жэнэве, мае дачыненьне да перасьледу грамадзянаў за выказваньне меркаваньняў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 28/10

Рада ААН па правах чалавека прызначыла Харасьці спэцдакладчыкам па Беларусі ў 2012 годзе. Ён адзначыў, што ўважліва адсочваў сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, і за апошні год яна істотна не зьмянілася. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 25/10

У рамках 69-й сэсіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку 23 кастрычніку быў прадстаўлены даклад Мішэля Форста, спэцдакладчыка па пытаньні аб становішчы праваабаронцаў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2014 18/10

Беларускія ўлады павінны неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць усіх палітвязьняў і забясьпечыць поўную рэабілітацыю іх у грамадзянскіх і палітычных правах. Такая адна з рэкамэндацыяў, якія зьмяшчаюцца ў справаздачы спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харасьці. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 18/09

Прадстаўлены ў офіс Вярхоўнага камісару ААН па правах чалавека даклад зьмяшчае агляд сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Адзначыўшы пэўныя крокі па выкананьні рэкамэндацыяў, дадзеных па выніках першага цыклю УПА і прынятых Беларусьсю, праваабаронцы выказалі заклапочанасьць адсутнасьцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сфэрах з правамі чалавека ў краіне. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 05/09

un_secretary_general-ukraine01 верасьня Украінскі Гэльсынскі Саюз па правах чалавека заклікаў кіраўніцтва Генэральнай Асамблеі ААН паставіць на ейнай бліжэйшай сэсіі пытаньне пра адказнасьць Расейскай Фэдэрацыі за вайсковае ўварваньне ва Украіну. Зварот падпісалі старшыня праўленьня УГСПЧ Микалай Козыраў і выканаўчы дырэктар арганізацыі Аркадзь Бушчанка. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 26/07

У чацьвер стала вядомым, што Беларусь даслала запрашэньне дакладчыкам Савету ААН па правах чалавека. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што наша дзяржава й раней запрашала дакладчыкаў, але падыходзіла да іх вельмі выбарачна.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,