2009 10/06

Група валянтэраў распачала кампанію супраць жорсткага абыходжаньня зь бяздомнымі жывёламі на Менскім прадпрыемстве “Фаўна горада”. Трывожная сытуацыя на гэтым прадпрыемстве асьветлена ў публікацыях на інфармацыйных сайтах. У сувязі зь негуманным стаўленьнем да жывёлаў з боку кіраўніцтва “Фаўны горада” на адрас пракурора Маскоўскага раёну Менску скіраваны зварот з просьбай правесьці адпаведную праверку. Ініцыятары кампаніі запрашаюць жадаючых таксама адправіць аналягічныя звароты ў пракуратуру і прадстаўляюць для гэтага адпаведны ўзор звароту. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: ,