Удзельнікаў канфэрэнцыі па тэматыцы міжнароднага права ў абарону грамадзкіх інтарэсаў прымаў у сваіх сьценах Канстытуцыйны суд у Вільні напрыканцы лютага. Чытаць далей »
Амаль Клуні, адвакатка ў справах, звязаных з парушэннямі правоў чалавека, зоймецца справай азербайджанскай журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай. Чытаць далей »
Аб’яўляецца трэці набор (2014-2015) адвакатаў і юрыстаў з Азэрбайджану, Беларусі, Малдовы, Расеі ды Украіны для ўдзелу ў праграме дыстанцыйнага навучаньня міжнароднаму праву правоў чалавека. Навучаньне доўжыцца адзін год і ажыцьцяўляецца ў рамках праэкту Сеткі дамоў правоў чалавека “Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў. Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека”. Чытаць далей »
Група былых беларускіх адвакатаў, якія зазналі пераслед уладаў, звярнулася са словамі падтрымкі да украінскіх калегаў. Яны накіравалі адпаведны ліст на адрас Вышэйшай кваліфікацыйна-дысцыплінарнай камісіі адвакатуры Украіны.
Чытаць далей »
6 сакавіка 2012 прэзыдыюм Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў разгледзеў дысцыплінарную вытворчасьць у дачыненьні да адваката Андрэя Варвашэвіча й пастанавіў выключыць яго з адвакатуры “за зьдзяйсьненьне дысцыплінарнае правіны, не сумяшчальнай са званьнем адваката, у выглядзе наўмысных дзеяньняў, якія ў сваёй сукупнасьці зьневажаюць асабістую годнасьць і высокае званьне адваката, падрываюць прэстыж адвакатуры, давер грамадзтва да адвакату і адвакатуры ў цэлым».
Чытаць далей »
Аналітычны агляд “Становішча адвакатаў у Рэспубліцы Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году”
Міжнародная назіральная місыя падрыхтавала чарговую сыстэматызаваную падборку фактаў і аналіз сытуацыі з умяшальніцтвам уладаў у дзейнасьць адвакатаў у Рэспубліцы Беларусь, пачынаючы з прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году, якія адзначыліся рэзкім пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў краіне, і да 19 сьнежня 2011 году. Чытаць далей »
Пасьля таго як Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла прадстаўленьне аб датэрміновым адкліканьні старшыні Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанкі, 2 верасьня ён напісаў заяву аб спыненьні сваіх паўнамоцтваў на гэтай пасадзе. (далей – правапіс першакрыніцы) Чытаць далей »
Recent Comments