Жонцы віцебскага актывіста Алене Каваленка не растлумачылі, якая працэдура прымусовага кармленьня. Яна лічыць, што гэта катаваньні – калі чалавека ў стане палітычнай галадоўкі пачынаюць карміць гвалтам праз зонд. Яна цьвердзіць, што муж сваёй галадоўкі пратэсту не спыняў, і не выключае, што яго кормяць праз зонд прыкутым да ложку.
Чытаць далей »
24 сьнежня на 83-годзьдзе пайшоў з жыцьця Віктар Бяляцкі, бацька асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
Камітэт па правах чалавеку Генэральнай Асамблеі ААН прыняў рэзалюцыі, што асуджаюць сыстэматычнае парушэньне правоў чалавеку ў Іране, М’янме й КНДР, перадае Бі-бі-сі. Паведамляецца, што ўсе тры пастановы былі прынятыя напярэдадні з рэкорднай перавагаю галасоў.
Чытаць далей »
11 Лістападу Камітэт ААН супраць катаваньняў на паседжаньні ў Жэнэве разгледзеў сытуацыю па Беларусі.
Чытаць далей »
Праваабарончы цэнтар «Вясна» нагадвае прадстаўнікам МУС аб іхнай пэрсанальнай адказнасьці за лёс, жыцьцё й здароўе Андрэя Саньнікава ды іншых зьняволеных і заклікае не выконваць загады, зьмест якіх носіць загадзя злачынны характар.
Чытаць далей »
Recent Comments