Як паведаміў адзін з заяўнікаў акцыяў намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімер Вуек, актывісты й прыхільнікі партыі плянавалі 17 студзеня правесьці 18 пікетаў. Чытаць далей »
Двухгадзінная акцыя (з 13.00 да 15.00) адбудзецца ў берасьцейскім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў 10 сьнежня, калі споўніцца 66 гадоў з моманту прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Чытаць далей »
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў парушэньне права актывіста Партыі БНФ Сяргея Лазенкі на мірны сход і атрыманьне інфармацыі. Чытаць далей »
Як паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, атрыманым па выніках разгляду Камітэтам справы Паўла Казлова. Чытаць далей »
Паводле словаў мясцовага правабаронцы Уладзімера Вялічкіна, сёлета працэдура падачы заявак на правядзеньне масавых мерапрыемстваў у горадзе адносна спрасьцілася, аднак зладзіць пікет, лёзунгі якога не даспадобы ўладам, прасьцей ня стала. Чытаць далей »
Падставай для забароны пікету ў мясцовым гарвыканкаме назвалі тое, што ў гэты самы час на стадыёне “Лякаматыў”, які вызначаны ўладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, адбудзецца іншая акцыя. Чытаць далей »
Актывіст Руху “За свабоду” Дзьмітры Рабцэвіч заклікае ўрад унесьці ў парлямэнт прапанову аб выключэньні з сфэры дзеяньняў Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” адзіночнага пікетаваньня.
Чытаць далей »
Як паведаміла Зінаіда Міхнюк, якая накіроўвала ў мясцовы гарвывканкам заяўку на гэтае мерапрыемства, увечары 6 сьнежня яна атрымала па пошце адказ, дзе гаворыцца, што ладзіць мітынг у парку войнаў-інтэрнацыяналістаў у вызначаны час забаронена, бо ў гэты дзень там будуць адбывацца “жалобныя мерапрыемствы” з удзелам дэлегацыі зь Ніжагародзкае вобласьці Расеі. Чытаць далей »
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчынаў прызнаў парушэньні, якія былі дапушчаны ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага РАЎС горада Бярэсьця ў дачыненьні да грамадзкай актывісткі Інгі Абрамавай. (далей – правапіс першакрыніцы) Чытаць далей »
Recent Comments