Судзьдзя Вярхоўнага Суда Ігар Мільто вярнуў без разгляду заяву заснавальнікаў ГА “За справядлівыя выбары” Сяргея Калякіна і Віктара Карняенкі, у якім палітыкі прасілі перагледзець па зноў адкрыўшыхся абставінах справа ў сувязі зь адмовай у рэгістрацыі стварэньня НДА. Прычына – адсутнічае перакладзенае на адну з дзяржаўных моў рашэньне Камітэта па правах чалавека ААН. Чытаць далей »
Літаральна год, са жніўня 2012 і па цяперашні час, шукаў праўды ў судах мазырскі праваабаронца Уладзімер Целяпун. Праз суд ён абскарджваў рашэньне Мазырскага райвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах», паколькі лічыць, што дадзенае рашэньне не адпавядае заканадаўству і парушае правы, рэалізацыю якіх грамадзянам гарантуе Канстытуцыя. Чытаць далей »
Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала адмяніў пастанову суду Першамайскага раёну Менску, падтрыманую Менскім гарадзкім судом, паводле якой 27-гадовая жыхарка Магілёва Юлія Гарачанкова ў ліпені адбывала адміністратыўны арышт тэрмінам у 5 сутак за “нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы”.
Чытаць далей »
Штосерадовыя акцыі маўклівых пратэстаў, якія ўлетку ўскалыхнулі ўсю Беларусь і падчас якіх было затрымана каля 2-х тысяч чалавек, адышлі ў гісторыю. Аднак рэха тых падзеяў працягвае гучаць дагэтуль.
Чытаць далей »
Кіраўнік праваабарончага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Алег Гулак паведаміў БелаПАН, што Вярхоўны суд не задаволіў пазоў Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднанняў да Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі гэтага грамадскага аб’яднання.
Чытаць далей »
Recent Comments