2014 06/11

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Пятро Сарапеня і Ян Дзяржаўцаў хацелі зладзіць акцыю 7 лістападу. Паводле заяўнікоў, яны зьбіраліся інфармаваць суграмадзянаў “аб наступствах контррэвалюцыйнага кастрычніцкага перавароту” і “аб неабходнасьці забароны ў Беларусі кампартыі ды ейнай ідэалёгіі”. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 23/10

Камітэт ААН па правах чалавека на 111-й сэсіі разгледзеў скаргі двух віцебчукоў. Вэрдыкт, вынесены камітэтам: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Ігара Базарава і Валера Аляксандрава, пакараўшы іх пяць гадоў таму штрафамі за ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсьці. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 16/10

Сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву зноў адмовілі ў правядзеньні двух пікетаў салідарнасьці з Украінай. Гэта ўжо другая забарона акцыяў аднолькавай тэматыкі, і актывіст хоча прыцягнуць да адказнасьці прадстаўнікоў арганізацый, якія мусяць займацца “абслугоўваньнем акцый”. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 08/10

Віцебскія актывісты спрабуюць пераканаць гарвыканкам, што неабходна ўнесьці зьмены ў рашэньне наконт парадку арганізацыі масавых акцыяў. Ім адказваюць, што яно бездакорнае й адпавядае ўсім юрыдычным нормам. Разам з тым, згаданы ў дадзеным дакумэнце чыноўнік адбывае тэрмін за хабар.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 22/09

Сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў і Пятро Сарапеня падавалі заяўкі на акцыі ў трох раёнах Віцебску. І з ўсіх трох раённых адміністрацыяў атрымалі адмовы. Паводле Яна Дзяржаўцава, мэтай меркаваных акцыяў было публічнае асуджэньне агрэсіі Расеі ў дачыненьні да незалежнай сувэрэннай Украіны. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 27/08

Заяўку на акцыю ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну падаваў “лекар-праўдаруб” Ігар Пастноў. Ён выканаў усе патрабаваньні, рэглямэнтаваныя рашэньнем гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску”, але дазволу так і не атрымаў. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 14/08

Некалькі дзесяткаў жыхароў абласнога цэнтру падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў з просьбай паспрыяць зьмяненьню рашэньня Віцебскага гарвыканкама №881 “Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску” ды ініцыяваць зварот у Канстытуцыйны суд дзеля праверкі адпаведнасьці гэтага дакумэнту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

2014 06/08

Акцыя, мэтай якой было нагадаць пра існаваньне палітвязьняў у сучаснай Беларусі, была заплянаваная на 4 жніўня. Але правесьці яе праваабаронцу Леаніду Сьвеціку не дазволілі.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 24/07

У Віцебску пададзеная заяўка на пікет. Мэта акцыі, якая павінна адбыцца 4 жніўня, – азнаямленьне жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі й беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Ініцыятарам акцыі зьяўляецца праваабаронца Леанід Сьвецік.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 25/06

Упраўленьнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зарэгістраваны зварот у КПЧ жыхара вёскі Буяны Віцебскага раёну Леаніда Здрэстава. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,