Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымалі з Цэнтрвыбаркама адказ на свае прапановы па імплементацыі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, які супярэчыць ранейшым заявам Лідзіі Ярмошынай ў СМІ.
Чытаць далей »
Экспэрты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» распрацавалі прапановы, якія могуць паспрыяць павышэньню ўзроўня галоснасьці й празрыстасьці на маючых адбыцца парлямэнскіх выбарах. Чытаць далей »
У Полацку 13 лютага мясцовыя юрысты й праваабаронцы падпісалі дамову аб сумеснай дзейнасьці. Праваабаронцы аб’ядналіся дзеля аказаньня бясплатнай дапамогі жыхарам Полацку. Чытаць далей »
Цікава, ці мог бы досьвед Польшчы быць карысным для Беларусі? Ці заслугоўвае сытуацыя ў суседняй эўрапейскай краіне, якая з 1989 году правяла сыстэмныя трансфармацыі й рэформы, а з 1 траўня 2004 году зьяўляецца сябрам Эўразьвязу, быць аб’ектам увагі альбо служыць паказальным прыкладам для нашай краіны? Чытаць далей »
Леанід Судаленка з Гомельскага цэнтру стратэгічнай цяжбы дамогся чарговай перамогі ў абароне правоў беларусаў. Камітэт ААН па правах чалавека разглядзеў скаргу аб канфіскацыі кампутараў у аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” падчас прэзыдэнскіх выбараў 2001 году. Згодна гэтай пастановы, беларуская дзяржава абавязваецца вярнуць тэхніку й кампэнсаваць грамадзкаму аб’яднаньню судовыя выдаткі.
Чытаць далей »
Пра дзяцей і пра будучыню. Сям’я Лапіцкіх з Жодзіна.
Прапануемы тут аўдыёматэрыял і фота – яскравыя сьведчаньні таго дыскрымінацыйнага стану, у якім апынулася беларускамоўная грамадзянская супольнасьць, якая сёньня выштурхнутая па-за межы праўнага канстытуцыйнага поля й такім чынам пазбаўленая элемэнтарных грамадзянскіх правоў і свабодаў.
Чытаць далей »
Recent Comments