2014 18/09

Прадстаўлены ў офіс Вярхоўнага камісару ААН па правах чалавека даклад зьмяшчае агляд сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Адзначыўшы пэўныя крокі па выкананьні рэкамэндацыяў, дадзеных па выніках першага цыклю УПА і прынятых Беларусьсю, праваабаронцы выказалі заклапочанасьць адсутнасьцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сфэрах з правамі чалавека ў краіне. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 14/04

Зьявілася афіцыйнае рашэньне на расейскай мове Камітэту па правах чалавека ААН па скарзе старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімера Сякеркі на забарону правядзеньня ў Гомелі ў сьнежні 2007 году мітынгу ў знак нязгоды з адменай ільготаў усяму насельніцтву краіны.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2013 21/07

Новая пастанова Жодзінскага выканкаму ад 27 ліпеня 2012 году за №1020 “Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе Жодзіне” на практыцы, як і чакалася, толькі перашкаджае ў рэалізацыі гараджанамі сваіх неад’емных канстытуцыйных правоў на публічнае выказваньне ўласных меркаваньняў і мірныя сходы.

Пятым пунктам рашэньня выканаўчага камітэту (гл. фота) прадугледжаны новы парадак падачы заявак на пікетаваньне, які супярэчыць патрабаваньням дзейснага Закона. У адпаведнасьці з новым палажэньнем арганізатары да заяўкі ў выканкам павінны прыкладаць дадаткова і копіі дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,