2015 24/03

Адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебску зноў адмовіла сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ ў правядзеньні пікету. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2009 25/03

24.03.2009 у Жодзіне, напярэдадні сьвяткаваньня 25.03.2009г. ДНЯ ВОЛІ ў Менску заўважна актывізаваўся “адзьдзел палітычнага перасьледу” Жодзінскага ГАЎС!? Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2009 13/03

Сёлетняя акцыя на Дзень Волі будзе “лакмусавай паперай” для беларускай улады на прадмет намераў па дэмакратызацыі ўнутрыпалітычнага жыцьця ў краіне. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі казалі заяўнікі вулічнай акцыі на Дзень Волі лідэры Беларускага народнага фронту Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч.
Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2008 29/03

Alaksiej Lapiski (Рада Эўропы, Стразбур)Судовы працэс у Жодзіне пасьля 23.03.2008г., можа стаць зусім неаднабаковым… Праваабронцы ў Жодзіне падалі заяву ў Пракуратуру на неправамерныя дзеяньні перапранутых міліцыянтаў, якія парушалі грамадзкі парадак і правы грамадзянаў на вуліцах горада ў сьвяточны дзень 23.03.2008г. У ліку пацярпелых – журналіст Дзяніс Борыкаў і лідары Партыі БНФ з Жодзіна Сьвятлана і Аляксей Лапіцкія.

Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2008 25/03

syd03.jpgАсуджаныя будуць адбываць прысуд у ізалятары часовага затрыманьня ў Жодзіне. Ніхто зь іх не прызнаў прысуд справядлівым, таму напрацягу пяці дзён рашэньні будуць абскарджвацца ў касацыйным парадку.

Судовыя разьбіральніцты праводзіліся 24.03.2008г. судзьдзёй Тацянай Трацюк паасобна па кожным затрыманым. Разгляд справаў распачаўся толькі а 12-20 і адбываўся па чарзе – спачатку па Паўлу Красоўскаму, потым па Юрыю Сілкіну, Аляксандру Камароўскаму і апошнім, а 18-30 атрымаў прысуд Юрась Жылка. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2008 23/03

_dzv_04.jpgУчасе сьвяткаваньня Дня Волі ў Жодзіне, былі зафіксаваныя неправамерныя дзеяньні асобаў у цывільным, ад якіх пацярпелі праваабаронца, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Лапіцкі і журналіст Дзяніс Борыкаў.

На Аляксея Лапіцкага быў зьдзейсьнены напад двух асобаў у чорным, якія сілаю вырвалі ў яго фотакамэру. Камэру ўдалося даволі хутка вярнуць, але ўжо без фота матэрыялаў. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2008 23/03

_dzv_02.jpg23.03.2008 у Жодзіне затрыманыя арганізатары сьвяткаваньня, прысьвечанага Дню Волі.Учасе сьвяткавньня ў Жодзіне, прысьвечанага Дню Волі, які яшчэ будзе сьвяткавацца традыцыйна 25 сакавіка 2008г. у Менску, некалькі дзесяткаў чалавек прайшлі ад пляцоўкі ля парку культуры да помніку “Героі жывуць вечна”, што насупраць Жодзінскага аўтавакзалу, усклалі кветкі і запусьцілі ў паветра белыя і чырвоныя балёнікі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,