2016 05/04

У галоўным кіраваньні ідэалягічнай працы, культуры й па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта лічаць, што з мовай у Барысаўскім раёне ўсё «добра». Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , ,

2015 07/04

Бацькі вучняў былой беларускамоўнай клясы ў Баранавічах Тацяна й Алег Малашчанкі, а таксама Антаніна й Васіль Філіпчыкі атрымалі ліст з Генэральнай пракуратуры за подпісам начальніка адзьдзелу па наглядзе за захаваньнем правоў й свабодаў грамадзянаў М.В. Паповай. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2015 17/01

Бацькі вучняў былой беларускамоўнае клясы ў Баранавічах Тацяна й Алег Малашчанкі ды Антаніна й Васіль Філіпчыкі накіравалі зварот Генэральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 23/10

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун (на фота) атрымаў адказ з мясцовай пракуратуры. 9 кастрычніка ён зьвярнуўся туды з просьбай здзейсьніць нагляд за законнасьцю ды абгрунтаванасьцю судовага рашэньня па ягонай скарзе. Нагодай для звароту ў інстанцыю сталі сумненьні заяўніка ў тым, што рашэньне, прынятае судом Мазырскага раёну, зьяўляецца кампэтэнтным, справядлівым і бесстароннім. У судзе праваабаронца абскарджваў адмову выканкаму на правядзеньне пікету. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 02/09

Адзіную беларускамоўную клясу ў Баранавічах, дзе вучыліся ўсяго тры дзяўчынкі Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык і Вераніка Міхальчук, спыніла сваё існаваньне. У сувязі з сканчэньнем пачатковае школы СШ №14 і са зьменай жыхарства бацькі дзяцей спрабавалі працягнуць навучаньне па-беларуску ў 5-ай клясе гімназыі № 4, але безвынікова. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 12/07

Такое пытаньне насамрэч паўстала сёньня ў Жодзінскім Галоўным паштовым адзьдзяленьні, калі туды па сваіх тэрміновых справах завітаў мясцовы праваабаронца Аляксей Лапіцкі, каб аплаціць дзяржпошліну за наглядную скаргу ў Менскі абласны суд і адправіць па прызначэньні належную паштовую карэспандэнцыю.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2014 17/06

Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны просіць пракурора Гомеля Сяргея Зайцава правесьці праверку таварыства з абмежаванай адказнасьцю «ОМА», дзе на ягоную скаргу на беларускай мове ў кнізе заўвагаў і прапановаў адказалі па-расейску. Дырэктарка крамы Натальля Ўрублеўская лічыць што “дзелавая перапіска й заканадаўчыя дакумэнты павінны даводзіцца да насельніцтва на расейскай мове”.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 17/06

Рэспубліканскае праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне “Беларускі Гэльсынскі Камітэт” і вядомы юрыст-праваабаронца Гары Паганяйла зьвярнуліся са зваротам у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, у якім зьвяртаюць увагу на прабелы ў моўным заканадаўстве, што дазваляюць дыскрымінаваць адну з дзяржаўных моваў – беларускую.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2013 13/12

Праваабаронца настойвае, што адсутнасьць законатворчасьці па-беларуску прыводзіць да дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2013 20/05

Уладзімер Хільмановіч, Гародня

Зусім нядаўна мяне выклікалі ў гарадзенскае ўпраўленне КГБ. Размова ішла пра маю публіцыстычную дзейнасьць, а канкрэтна – якраз пра артыкулы вашага пакорлівага слугі і сьціплага рупліўца клявіятуры (раней казалі – пяра) у беластоцкай газэце “Ніва”. Сьпярша мяне агарнула прафэсыйная гордасьць – значыць нешта вартае пішу, калі маю такіх пільных і уважлівых “чытачоў”. Потым, схамянуўшыся, я прызямліў свой новы сумнеўны гонар – кім жа ім яшчэ займацца, калі на ўвесь трохсоттысячны горад над Нёманам засталося толькі чатыры публіцысты – два беларускія й два польскія, адзін зь якіх ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці ды сядзеў у турме, а іншыя пераследаваліся пакуль у больш мяккіх формах. Гэта раней ў Гародні былі газэты “Пагоня” і “Биржа информации”, незалежнае радыё… (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,