2011 13/09
stefanovich

З гэтай мэтай Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавеку (FIDH) праводзіць шэраг сустрэчаў у эўрапейскіх і міжнародных структурах.(далей – правапіс першакрыніцы) Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2009 25/06

ferera-waldnerБэніта Фэрэра-Вальднэр падчас візыту ў Менск заявіла пра тое, што яна спадзяецца на новую эпоху ў дачыненьнях зь Беларусьсю. Аднак яна адразу папярэдзіла, што крокі Брусэля насустрач Менску магчымыя толькі пры ўмове, што і Беларусь пойдзе насустрач Эўразьвязу — і, у прыватнасьці, да канца гэтага году выканае 5 умоваў дэмакратызацыі краіны. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2009 25/06

У панядзелак, 22 чэрвеня, камісар па замежных сувязях і Эўрапейскай палітыцы добрасуседства Бэніта Фэрэра-Вальднэр, якая знаходзіцца з афіцыйным візытам у Беларусі, правяла рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі няўрадавых грамадзкіх арганізацыяў. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2009 25/06

stefanovich7Статус спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ парлямэнту Беларусі вернуць толькі пасьля ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне. Такое рашэньне 23 чэрвеня было прынятае на сэсіі ПАРЭ ў Стразбуры. Як заявіў прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы цалкам падтрымліваюць дадзеную прапанову. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2009 23/03

Карл Шварцэнбэрг, міністар замежных спраў Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, пасьля сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу наступным чынам пракамэнтаваў для журналістаў рашэньне аб візавых санкцыях супраць беларускага рэжыму:

Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2009 11/03

Эўразьвяз ня толькі не забывае пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, але распачне асобны дыялёг для іхнае абароны. Менск ужо даў сваю згоду на ўзаемадзеяньне па праваабарончай тэматыцы. Гэтае рашэньне беларускіх уладаў можа быць успрынятае як чарговы крок насустрач Брусэлю, але пытаньне аб эфэктыўнасьці асобнага праваабарончага дыялёгу пакуль застаецца адкрытым. Абарона правоў і свабодаў і вяршэнства закона прапісана ва ўсіх асноватворных дакумэнтах Эўразьвязу як прылада падтрыманьня міру, бясьпекі й росквіту. Менавіта таму правы чалавека — неад’емная частка агульнай зьнешняй палітыкі краінаў аб’яднанае Эўропы. (далей – правапіс першакрыніцы)

Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,