Не забірай жыцьцё!
2014 12/07

Такое пытаньне насамрэч паўстала сёньня ў Жодзінскім Галоўным паштовым адзьдзяленьні, калі туды па сваіх тэрміновых справах завітаў мясцовы праваабаронца Аляксей Лапіцкі, каб аплаціць дзяржпошліну за наглядную скаргу ў Менскі абласны суд і адправіць па прызначэньні належную паштовую карэспандэнцыю.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2014 07/07

Як паведамлялася раней, жодзінскія ўлады сёлета пасьля пампэзнага сьвяткаваньня 03 ліпеня з запрошаным на канцэрт Саладухам ды Песьнярамі, грандыёзнымі фэйерверкамі, раптам, упершыню зусім адмовіліся праводзіць сьвяткаваньне народнага абраду Купальле.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 09/06

У Жодзіне абавязковасьць заключэньня дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі перад падачай заяўкі на мірныя сходы зьявілася пасьля прызнаньня прадстаўніцай выканкаму ў судзе беспадстаўнасці ўласных патрабаваньняў да заяўнікаў заключаць такія дамовы. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2013 27/12

Алесь БяляцкіЖодзінскія актывісты ПЦ “Вясна”, праваабаронцы ды ўдзельнікі шматлікіх кампаніяў па назіраньні за выбарчымі кампаніямі розных роўняў у Жодзінскім рэгіёне, павіншавалі з Калядамі старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, асуджанага 04.08.2011г. за праваабарончую дзейнасьць на 4,5 гады зьняволеньня. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2013 22/11

22.11.2013г. на судовае паседжаньне па скарзе жодзінскіх праваабаронцаў, Алеся Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай, адносна забароны Жодзінскім выканкамам пікета салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі й старшынём Праваабарончага Цэнтру “Вяна” Алесем Бяляцкім, якое было прызначанае на раніцу 09-30 прадстаўніца зацікаўленага боку для працягу ў спрэчках не зьявілася.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2013 16/11

На сваёй 109 сэсіі, якая праходзіла з 14 кастрычніка па 01 лістапада, Камітэт па Правах Чалавека ААН разгледзеў Жодзінскую справу й прызнаў парушэньне правоў на мірныя сходы ды распаўсюд інфармацыі па скарзе “Камароўскі супраць Беларусі”, якія былі зьдзейсьненыя жодзінскімі ўладамі ў 2008 годзе ў дачыненьні групы грамадзянаў, у ліку якіх быў Аляксандар Камароўскі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2013 09/11
Жодзінскі суд, 08.11.2013

Жодзінскі суд, 08.11.2013

Другое паседжаньне ў Жодзінскім судзе па справе пра адмову ў пікетаваньні …

08.11.2013 у Жодзінскім судзе пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча адбылося другое паседжаньне суда па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай адносна адмовы Жодзінскага выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў, якое плянавалася правесьці сёлета 04 жніўня.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , ,

2013 10/10

Жодзінскія праваабронцы 10 кастрычніка ў міжнародны дзень Супраць сьмяротнага пакараньня замест забароненага ўладамі пікетаваньня ля Гарадзкога парку культуры зьдзейсьнілі шэраг іншых запамінальных акцыяў па распаўсюдзе інфапрадукцыі, прысьвечанай адзначанай актуальнай тэме. Іхная актыўнасьць сустрэла цікавасьць і разуменьне грамадзянаў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2013 28/08

... На Жодзінскім інфармацыйным партале www.licviny.info у разьдзелах “Праваабарона: закон і права”, а таксама “Выданьні” зьявілася поўная вэрсыя №8 бюлетэню PRAŬNY FARPOST.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2013 12/08

11 жніўня праваабаронцы Жодзіна адправілі першыя паштоўкі да Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,