2014 12/11

11 лістападу калегія Гомельскага абласнога суду разгледзела касацыйную скаргу на рашэньне суду Мазырскага раёну па забароне пікету праваабаронцу Уладзімеру Целепуну. Скаргу абласны суд пакінуў без задавальненьня.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 06/11

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Пятро Сарапеня і Ян Дзяржаўцаў хацелі зладзіць акцыю 7 лістападу. Паводле заяўнікоў, яны зьбіраліся інфармаваць суграмадзянаў “аб наступствах контррэвалюцыйнага кастрычніцкага перавароту” і “аб неабходнасьці забароны ў Беларусі кампартыі ды ейнай ідэалёгіі”. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 16/10

Сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву зноў адмовілі ў правядзеньні двух пікетаў салідарнасьці з Украінай. Гэта ўжо другая забарона акцыяў аднолькавай тэматыкі, і актывіст хоча прыцягнуць да адказнасьці прадстаўнікоў арганізацый, якія мусяць займацца “абслугоўваньнем акцый”. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 22/09

Сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў, Алег Емяльянаў і Пятро Сарапеня падавалі заяўкі на акцыі ў трох раёнах Віцебску. І з ўсіх трох раённых адміністрацыяў атрымалі адмовы. Паводле Яна Дзяржаўцава, мэтай меркаваных акцыяў было публічнае асуджэньне агрэсіі Расеі ў дачыненьні да незалежнай сувэрэннай Украіны. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2011 20/08
budvyk_sc_5001

Гарвыканкам, Жодзіна

Пікет у Жодзіне забаранілі й пры гэтым выключылі любую практычную магчымасьць адкарэктаваць альбо ўзгадніць пазыцыі для дасягненьня станоўчага рашэньня. Адказ на заяўку ў парушэньне ч.1 арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мэрапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” прыйшоў толькі на 12 дзень пасьля ейнай падачы.

Так, на пададзеную 07.08.2011 заяву на правядзеньне 22.08.2011 пікету ў абарону Алеся Бяляцкага, заяўнікі, Аляксей Лапіцкі і Сьвятлана Лапіцкая, толькі 19.08.2011 атрымалі паштовае адпраўленьне з афіцыйнай забаронаю на плянуемае імі масавае мэрапрыемства.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,