2016 26/02
Каdr4_Abr_apr_500_DSC00777

Беларускі праваабаронца Барыс Звоскаў, імём якога названы Дом Правоў Чалавека ў Вільні (26 лютага 1949 – 17 чэрвеня 2012)

Правы чалавека парушаюцца ўсюды й няма ў сьвеце такой краіны, дзе гэтыя правы не парушаліся б, сьцьвярджаў Барыс Звозскаў, сябра праўленьня РГА “Праўная ініцыятыва”, выпускнік Вышэйшага міжнароднага курсу па абароне правоў чалавека: “Важна іншае – як у той ці іншай краіне працуе мэханізм абароны гэтых правоў”.

Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2016 17/02

Урад Беларусі адказаў на скаргу маці растралянага ў 2014 годзе жыхара Гомеля Аляксандра Грунова – Вольгі Груновой ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2015 12/09

mid2 верасьня бягучага году Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы актывісткі Сьветлагорскай раённай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Сьвятланы Міхальчанка. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , ,

2015 08/05

Леанід Судаленка

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў рашэньне па скарзе жыхара Гомеля Леаніда Судаленкі, якая тычылася мясцовых выбараў 2007 году. Міжнародныя экспэрты канстатавалі парушэньне ягоных правоў як кандыдата абласной Рады дэпутатаў – быць абраным на сапраўдных выбарах, якія забясьпечваюць свабоднае волевыяўленьне выбарнікаў. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , , ,

2015 05/05

AANЖыхар Віцебску Пятро Бэрлінаў зьвярнуўся зь індывідуальнай скаргаю ў Камітэт па правах чалавека ААН, бо ён быў, на яго думку, незаконна і несправядліва падвергнуты кароткатэрміноваму пазбаўленьню волі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2015 27/01

Скарга ў камітэт па правах чалавека ААН накіраваная гарадзенскім актывістам кампаніі “Гавары Праўду” Ежы Грыгенчам. Летась у час збору подпісаў грамадзянаў за “Народны Рэферэндум”, яго затрымала міліцыя ў адным са спальных раёнаў Гародні.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 11/10

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімер Сякерка абскардзіў у Камітэце ААН па правах чалавека леташнюю забарону на правядзеньне ў Гомелі пікету, які партыйцы спрабавалі правесьці 6 жніўня з мэтаю прапаганды ідэй сваёй партыі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 18/09

Жыхар Гомеля Юрась Рубцоў, якога зараз судзяць за абразу судзьдзі, паскардзіўся ў Камітэт ААН па правах чалавека ў сувязі з затрыманьнем і арыштам на “Чарнобыльскім шляху” у вядомай майцы “Лукашэнка – сыходзь”. Актывіст сьцьвярджае, што беларускія ўлады, арыштаваўшы яго на падставе ілжэсьведчаньняў супрацоўнікаў міліцыі, парушылі ягоныя правы, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2014 18/08

Андрэй Стрыжак, РэчыцаКаардынатар моладзевай сеткі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Андрэй Стрыжак паскардзіўся ў Камітэт ААН па правах чалавека на забарону чыноўнікамі Рэчыцы ў правядзеньні мірнага сходу – 8 верасьня 2013 году вулічнага шэсьця з мэтаю пратэсту супраць пастановы Ураду аб адмене аплаты бальнічных лістоў бацькам, якія выхоўваюць дзяцей. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 05/08

У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана скарга палітвязьня Эдуарда Лобава. Пра гэта сайту “Вясны” паведаміла кіраўніца ПУ “Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар” Раіса Міхайлоўская.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,