Не забірай жыцьцё!
2011 12/10
baranovich_sviataslau

Сьвятаслаў Барановіч

У судзе Маскоўскага раёну Менску завяршыўся працэс Сьвятаслава Барановіча, якога судзьдзя Алена Рудніцкая прызнала вінаватым ва ўдзеле ў “масавых беспарадках” і асудзіла да трох гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы адбываньня пакараньня. Гэта менш, чым прадугледжвае мінімальная санкцыя за дадзенае злачынства.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2011 26/08
labkovich

Сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч лічыць, што ўзбуджэньне крымінальнай справы ў дачыненьні сябраў Партыі БНФ Алеся Каліты, Сяржука Семянюка й Максіма Губарэвіча “безумоўна, трэба разглядаць, як палітычны перасьлед”.(далей – правапіс першакрыніцы) Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2011 06/08

Жана Літвіна, Менск

Старшыня ГА «БАЖ» пракамэнтавала затрыманьне сябра арганізацыі, праваабаронца Алеся Бяляцкага.

“Тое, што праваабаронцы, сьледам з палітыкамі й журналістамі, сёньня апынуліся ў эпіцэнтры рэпрэсыяў, выглядае абсалютна лягічным. Менавіта яны ўзялі на сябе клопат пра сотні беларускіх палітрэпрэсаваных ды іхных сваякоў, не даўшы людзям застацца сам-насам з бядою, разгубленасьцю, бездапаможнасьцю… Гэта самаахвярная праца, якая вымагае высокага прафэсыяналізму, і нашыя праваабаронцы выдатна зь ёй спраўляюцца. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2011 07/04
Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі (FIDE) за правы чалавеку Алесь Бяляцкі, Менск

Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі (FIDE) за правы чалавеку Алесь Бяляцкі, Менск

5 красавіка адказная асоба з Упраўленьня інфармацыі й грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі паведаміла сродкам масавай інфармацыі пра тое, што сьледствам па справе аб масавых беспарадках “атрыманыя вычарпальныя доказы аб спробе зьмены Канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаваў і арганізацыяў, якія, па сутнасьці, ставіліся канчатковай мэтаю ажыцьцяўленьня дзяржаўнага перавароту”.
(далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2009 16/07

Сёньня, 16 ліпеня, судзьдзя Віцебскага абласнога суду Галіна Урбановіч вынесла прысуд Леаніду Сьвеціку. Праваабаронцу пакаралі штрафам у памеры 900 базавых велічыняў. Да таго ж, суд абавязаў Сьвеціка кампэнсаваць маральную шкоду старшыні віцебскай філіі праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Тамары Красновай-Гусачэнкі. Памер кампэнсацыі – 1 мільён рублёў. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2009 10/07

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Віцебска, паплечнікі і сябры распаўсюдзілі адмысловую заяву наконт крымінальнага перасьледу віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка. Выказваючы пратэст супраць крымiнальнага і судовага перасьледу праваабаронцы актывісты патрабуюць аб’ектыўнага, усебаковага разгляду справы Леанiда Сьвецiка кампэтэнтным, незалежным і бесстароннiм судом. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2009 09/07

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік выступіў у абласным судзе з апошняй прамовай, чарговы раз назваўшы высунутыя супраць яго абвінавачаньні ў распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці беспадстаўнымі.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2009 01/07

Тамара Краснова-Гусачэнка зьвярнулася ў Віцебскі абласны суд, дзе праходзіць працэс над праваабаронцам Леанідам Сьвецікам, каб спагнаць з падсуднага 7 мільёнаў рублёў кампэнсацыі за нібыта ўрон свайму здароўю. (далей –
правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2009 13/06

У Віцебскім абласным судзе абвешчаны чарговы перапынак. Суддзя Галіна Урбановіч ўзяла тайм-аўт пасьля заявы абвінавачванага Леаніда Сьвеціка. Праваабаронца заявіў хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы і ўвогуле судовага пераследу, паколькі ён лічыць сябе цалкам невінаватым і не зможа зразумець прад’яўленых абвінавачванняў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2009 11/06

Сёньня ў Віцебскім абласным судзе працягваецца крымінальная справа па абвінавачваньні праваабаронцы Леаніда Свеціка ў распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці.(далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: ,