Праваабарончы цэнтар “Вясна” публікуе неафіцыйны пераклад рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН па справе кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
24 кастрычніка 2014 г. Камітэт па правах чалавека ААН прыняў гістарычнае рашэньне па справе Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), прызнаўшы, што дзяржава Беларусь парушыла ягонае правы, гарантаваныя артыкуламі 9 (права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць), 14 (права на справядлівае судовае разьбіральніцтва) і 22 (свабода асацыяцыяў) Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Чытаць далей »
Аўтары індывідуальнага паведамленьня, пададзенага ў Камітэт па правах чалавека ААН ад імя Алеся Бяляцкага, старшыні ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), зьвярнуліся ў Камітэт па правах чалавека з адкрытым лістом. Антуан Бернар, Генэральны дырэктар Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), і Натальля Пінчук, жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага, просяць аб больш хуткім разглядзе Камітэтам пададзенай два гады таму скаргі. Чытаць далей »
Праваабаронца Алесь Бяляцкі быў арыштаваны ў жніўні 2011 года, да суда знаходзіўся ў сумнавядомым СІЗА №1 – на вуліцы Валадарскага ў Менску (Пішчалаўскі замак), пасля ў СІЗА г. Жодзіна, а пасля ў папраўчай калоніі-2 ў Бабруйску. І вось пайшла трэцяя вясна за кратамі. Чытаць далей »
10 лютага міжнародная арганізацыя Front Line Defenders прадставіла беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага – першага з шасьці фіналістаў 10-й штогадовай прэміі Front Line Defenders для праваабаронцаў у небясьпецы, якая ўручаецца ў супрацоўніцтве зь мэдыясеткай «Аль-Джазіра».
Чытаць далей »
Жодзінскія актывісты ПЦ “Вясна”, праваабаронцы ды ўдзельнікі шматлікіх кампаніяў па назіраньні за выбарчымі кампаніямі розных роўняў у Жодзінскім рэгіёне, павіншавалі з Калядамі старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, асуджанага 04.08.2011г. за праваабарончую дзейнасьць на 4,5 гады зьняволеньня. Чытаць далей »
Аб неабходных дзеяньнях міжнароднай супольнасьці ў сувязі з справай вязьня сумленьня Алеся Бяляцкага
Заява № 16 Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
Чытаць далей »
З 22 па 26 верасьня ў Жодзіне ды іншых гарадах краіны, а таксама ў замежжы, праходзілі акцыі падтрымкі палітвязьня, вядомага праваабаронцы, кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
На Жодзінскім інфармацыйным партале www.licviny.info у разьдзелах “Праваабарона: закон і права”, а таксама “Выданьні” зьявілася поўная вэрсыя №8 бюлетэню PRAŬNY FARPOST.
Чытаць далей »
Recent Comments