Былога старшыню Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Станіслава Шушкевіча будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве – устаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які прайшоў 15 траўня ў менскім сквэры Янкі Купалы. Чытаць далей »
20.05.2016 старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі АГП Мікалай Казлоў зьвярнуўся з скаргаю ў Камітэт ААН па Правах Чалавека, пералічваючы факты сыстэматычнага перасьледу беларускай уладай за ўдзел у несанкцыянаваных пікетах у Менску. Чытаць далей »
Адзінадцаць гомельскіх актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) падалі ў Камітэт па правах чалавека ААН калектыўную скаргу на дзеяньні гарадзкіх чыноўнікаў, якія забаранілі у абласным цэнтры ў Дзень незалежнасьці, 27 ліпеня 2014 году, адзінадцаць пікетаў, якія плянавалася правесьці ў розных месцах горада з мэтаю нагадваньня гаражанам пра сапраўдную незалежнасьць і сувэрэнітэт краіны.
Чытаць далей »
Грамадзкае праваабарончае аб’яднаньне “Пакт” спрабавала атрымаць афіцыйны стутус у Беларусі, але атрымала адмову. Чытаць далей »
Своеасаблівы падарунак на канец 2015 года атрымаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.
Чытаць далей »
Размова зь Леанідам Судаленкам, праваабаронцам з Гомеля, юрыстам ПЦ “Вясна”, выканаўчым дырэктарам аргкамітэту па ўтварэньні праваабарончага аб’яднаньня “Пакт”, галоўнай мэтаю якога абвешчана дасягненьне выкананьня на практыцы беларускім Урадам Рашэньняў КПЧ ААН па справах аб парушэньні дзейснымі ўладамі канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей »
Канстытуцыйны суд лічыць беларускае заканадаўства дастатковым для выкананьня рашэньняў, якія прымаюцца ў Жэнэве. Чытаць далей »
Заснавальнікі ствараемага рэспубліканскага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Пакт” падрыхтавалі ініцыятыўны зварот у Канстытуцыйны Суд, у якім паказваюць на сыстэматычнае невыкананьне ў краіне рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека. У якасьці адной з прычынаў склаўшайся сытуацыі праваабаронцы бачаць адсутнасьць праўнага акту, пакліканага рэгуляваць парадак выкананьня рашэньняў гэтай міжнароднай інстанцыі. Чытаць далей »
26 жніўня заснавальнікі рэспубліканскага праваабарончага аб’яднаньня “Пакт”- Рух за рэалізацыю Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах накіравалі ў Вярхоўны Суд скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць створанае грамадскае аб’яднаньне. Чытаць далей »
Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка ды Анатоль Паплаўны зьвярнуліся ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля са скаргаю супраць гарадзкога выканаўчага камітэту. Падставаю для гэтага сталася адмова з боку гарадзкой адміністрацыі ў правядзеньні 4 жніўня пікету ў падтрымку палітычных вязьняў з патрабаваньнем пра іхнае неадкладнае вызваленьне.
Чытаць далей »
Recent Comments