Каля расейскае амбасады ў Менску 2 красавіка прайшоў пікет супраць расейскага шавінізму ды імпэрыялізму. Акцыя была прымеркаваная да Дня яднаньня народаў Беларусі й Расеі. Чытаць далей »
Працяг неправамернай практыкі мэтанакіраванага палітычнага перасьледу супраць апанэнтаў дзеючага ў краіне рэжыму паказвае, што ў галіне грамадзянскіх правоў і палітычных свабодаў тут склалася цалкам дэструктыўная сыстэма падаўленьня, якая скіраваная на мэтанакіраванае й сьвядомае пазбаўленьне актыўных грамадзянаў іхных неад’емных канстытуцыйных правоў на свабоду асацыяцыяў, правядзеньне мірных сходаў, распаўсюд інфармацыі й выказваньне меркаваньняў … Чытаць далей »
26 траўня яшчэ адзін сябра “Маладога фронту”, Раман Васільеў, павінен быў выйсьці на волю пасьля адбыцьця 12-суткавага арышту за вывешваньне нацыянальнага сьцягу ў гадавіну рэфэрэндуму аб зьмене сымболікі. Аднак супраць Рамана Васільева склалі новы адміністратыўны пратакол і пакінулі пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Чытаць далей »
Менская пракуратура адказала адмоваю на заяву намесьніцы лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насты Палажанкі і яе паплечніка Дзяніса Карнова, якія патрабавалі знайсьці невядомых асобаў, якія іх схапілі, зьбілі і вывезьлі за межы Менску.
“Бог ніколі не зачыняе адні дзьверы, каб не адчыніць іншыя” …
07.02.2009 года ў Жодзінскай вайсковай частцы №18662 (Транспартныя войскі Рэспублікі Беларусь) а 09-50 распачалася й прайшла прысяга зімовага набору навабранцаў. Адметнасьцю было тое, што прысягу тут на вернасьць Беларускаму народу ды Беларусі прыймаў вядомы моладзевы актывіст зь нерэгістраванай арганізацыі Малады Фронт Зьміцер Хведарук.
Recent Comments