Напярэдадні новага года Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) накіравала міністру замежных справаў Беларусі Уладзімеру Макею зварот. Чытаць далей »
Цэнтар праўнай трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончы цэнтар “Вясна” накіравалі заяву ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў і ў адміністрацыю папраўчай калёніі №17 адносна ўзмацненьня ціску на Мікалая Статкевіча. Чытаць далей »
Старшыня РПГА “Беларускі Гэльсынскі Камітэт” Алег Гулак лічыць, што ўзмацненьне ціску на Мікалая Статкевіча можна патлумачыць тымі словамі, якія мы нядаўна пачулі ад кіраўніка дзяржавы, маўляў, Статкевіч сам вінаваты, што сядзіць да гэтага часу, паколькі ён мае магчымасьць выйсьці з калоніі праз прашэньне аб памілаваньні. Чытаць далей »
Беларускія ўлады павінны неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць усіх палітвязьняў і забясьпечыць поўную рэабілітацыю іх у грамадзянскіх і палітычных правах. Такая адна з рэкамэндацыяў, якія зьмяшчаюцца ў справаздачы спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харасьці. Чытаць далей »
У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана скарга палітвязьня Эдуарда Лобава. Пра гэта сайту “Вясны” паведаміла кіраўніца ПУ “Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар” Раіса Міхайлоўская.
Чытаць далей »
Заяўкі на пікеты за вызваленьне палітычных вязьняў, якія праваабаронцы мелі намер зладзіць у Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, не задаволілі мясцовыя ўлады Наваполацку, Віцебску, Гомеля, Мазыра, Рэчыцы, Жодзіна, Барысава, Баранавічаў, Смаргоні ды Магілёва. Чытаць далей »
У Мазырскі раённы выканаўчы камітэт мясцовы праваабаронца Уладзімер Целяпун падаў заяўку на правядзеньне 3 жніўня пікету з мэтай выказваньня пратэсту ў сувязі з наяўнасьцю палітычных зьняволеных ў Беларусі, іх падтрымкі і патрабаваньня неадкладнага вызваленьня.
Чытаць далей »
У Гомелі дзейнічае рашэньне аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў, па якім любы жадаючы мітынгаваць альбо прыцягнуць увагу да любой праблемы абавязаны за свой кошт заключыць дамовы на абслугоўваньне мерапрыемства хуткай дапамогай і на ўборку тэрыторыі. І хоць у рашэньні ўказаны канкрэтныя выканаўцы гэтых паслугаў, заключыць зь імі дамовы яшчэ не ўдалося нікому. Чытаць далей »
Recent Comments