У Беларусі працягваюцца адвольныя затрыманьні й арышты грамадзянаў напярэдадні Чэмпіянату сьвету па хакеі – 2014. Як правіла, актывістаў затрымліваюць выключна па сфабрыкаваных і аднатыпных абвінавачваньнях – “дробнае хуліганства”, “непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі”. Чытаць далей »
Арышт Юрыя Рубцова пасьля шэсьця ў Курапаты праваабаронцы лічаць незаконным.
4 лістапада суд Савецкага раёна Менску пакараў удзельніка акцыі “Дзяды” Юрыя Рубцова трохсуткавым адміністратыўным арыштам. Судзьдзя Дзьмітрый Паўлючэнка, разгледзеўшы адміністратыўную справу апазыцыйнага актывіста, прызнаў яго вінаватым у “непадпарадкаваньні” супрацоўнікам міліцыі (паводле артыкула 23.4 КаАП РБ).
Чытаць далей »
З 22 па 26 верасьня ў Жодзіне ды іншых гарадах краіны, а таксама ў замежжы, праходзілі акцыі падтрымкі палітвязьня, вядомага праваабаронцы, кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »

Алесь Бяляцкі
Парыж-Жэнэва,
21 сьнежня 2012г.
У ходзе 64 сэсіі Рабочая група ААН па адвольных затрыманьнях (WGAD) вынесла рашэньне A/HRC/WGAD/2012/39, апублікаванае 23 лістападу, у якім сьцвярджаецца, што заключэньне Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” й віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) адвольнае й «супярэчыць артыкулу 20, параграфу 1, Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека [UDHR] і артыкулу 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (ICCPR)».
Чытаць далей »
Пра дзяцей і пра будучыню. Сям’я Лапіцкіх з Жодзіна.
Прапануемы тут аўдыёматэрыял і фота – яскравыя сьведчаньні таго дыскрымінацыйнага стану, у якім апынулася беларускамоўная грамадзянская супольнасьць, якая сёньня выштурхнутая па-за межы праўнага канстытуцыйнага поля й такім чынам пазбаўленая элемэнтарных грамадзянскіх правоў і свабодаў.
Чытаць далей »
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Праваабарончы цэнтар “Вясна” асуджае незаконнае прыцягненьне да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе арыштаў моладзевых актывістаў Мускага Міхаіла, Крэмянецкага Зьміцера, Васільева Рамана, Дземідзенкі Мікалая, Вінаградава Паўла, а таксама праваабаронцу Алега Воўчака.
Чытаць далей »
29 траўня судом Першамайскага раёну Менску грамадзкі актывіст Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту па арт. 421 КК Рэспублікі Беларусь (за парушэньні ўмоваў прафіляктычнага нагляду, устаноўленага судом).
Чытаць далей »
Чытаць далей »

Паман Васільлеў (Фота: Радыё Свабода)
26 траўня яшчэ адзін сябра “Маладога фронту”, Раман Васільеў, павінен быў выйсьці на волю пасьля адбыцьця 12-суткавага арышту за вывешваньне нацыянальнага сьцягу ў гадавіну рэфэрэндуму аб зьмене сымболікі. Аднак супраць Рамана Васільева склалі новы адміністратыўны пратакол і пакінулі пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Чытаць далей »
Сёлетні Чарнобыльскі Шлях запомніцца надзвычайным станам грамадзтва, у якім ён праходзіў. Дзесяткі палітзьняволеных пасьля чарговага выбарчага фарсу ўладаў 19 сьнежня 2010 году й крывавага разгону мірнай маніфэстацыі пратэсту супраць фальсыфікаваных прэзыдэнскіх выбараў.
Чытаць далей »
Recent Comments