Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка вычарпаў усе нутраныя сродкі праўнай абароны па абскарджваньні рашэньня Гомельскага гарвыканкаму аб забароне ў абласным цэнтры 1 траўня 2012 году мітынгу.
Чытаць далей »
Толькі ў суботу 22 верасьня Жодзінскі суд падрыхтаваў для азнаямленьня паперы па справе аб забароне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага і палітвязьняў, адмоўнае рашэньне па якой было вынесенае 29 жніўня (!)
Чытаць далей »
Мітынг у абарону хрысьціянскіх каштоўнасьцяў у Салігорску забаранілі, але салігорцы падалі заяўкі на правядзеньне новых масавых мерапрыемстваў.
Чытаць далей »
12 студзеня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Сяргей Шыцікаў пакінуў без задавальненьня скаргу гомельскіх праваабаронцаў Леаніда Судаленкі й Анатоля Паплаўнага на рашэньне гарвыканкаму аб забароне пікету. Масавае мерапрыемства грамадзяне плянавалі правесьці на плошчы Паўстаньня Гомеля 10 сьнежня, да Міжнароднага дня правоў чалавеку.
Чытаць далей »
У апошнія дні адыходзячага года актывісты незалежнага прафсаюзу РЭП па Гомельскай вобласьці падалі ў Камітэт ААН па правах чалавеку скаргу аб парушэньні іхных правоў на свабоду выказваньня меркаваньня й правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Усяго пад скаргай падпісалася шэсьць чалавек. Чытаць далей »
Адзін з арганізатараў мясцовага сходу ў Гомелі, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў зьвярнуўся да старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы. Як паказвае ў скарзе актывіст судзьдзі ніжэйстаячых судоў, якія адправілі яго за краты на 5 сутак, дапусьцілі парушэньне прынцыпу законнасьці пры ажыцьцяўленьні адміністратыўнага працэсу.
Чытаць далей »
Як паведаміла Зінаіда Міхнюк, якая накіроўвала ў мясцовы гарвывканкам заяўку на гэтае мерапрыемства, увечары 6 сьнежня яна атрымала па пошце адказ, дзе гаворыцца, што ладзіць мітынг у парку войнаў-інтэрнацыяналістаў у вызначаны час забаронена, бо ў гэты дзень там будуць адбывацца “жалобныя мерапрыемствы” з удзелам дэлегацыі зь Ніжагародзкае вобласьці Расеі. Чытаць далей »
У Барысаве праваабаронцы Алег Мацкевіч і Марына Статкевіч 5 сmнежня атрымалі ад райвыканкаму адмову ў правядзеньні пікету, прымеркаванага да 63-яй гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку ААН. Прычына адмовы чыноўнікаў – фармальная адпіска. Чытаць далей »
Берасьцейскі абласны суд 17 лістападу адхіліў скаргу Рамана Кісляка на пастанову суда Ленінскага раёну абласнога цэнтру, які раней прызнаў праваабаронцу вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства ды аштрафаваў на 10 базавых велічыняў.
Чытаць далей »
Ва ўладаў Жодіна й Віцебску, аказваецца, … – розныя тактычныя падыходы пры забароне мірных сходаў грамадзянаў. Аднак, яны падобныя ў адным – у імкненьні забараніць тое, што яны абавязаны гарантаваць грамадзянам у адпаведнасьці з канстытуцыйнымі й міжнароднымі нормамі права. Чытаць далей »
Recent Comments