Зьявілася афіцыйнае рашэньне на расейскай мове Камітэту па правах чалавека ААН па скарзе старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімера Сякеркі на забарону правядзеньня ў Гомелі ў сьнежні 2007 году мітынгу ў знак нязгоды з адменай ільготаў усяму насельніцтву краіны.
Чытаць далей »
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзімер Шыцікаў атрымаў позву ў суд Навабеліцкага раёну Гомеля для разгляду адміністратыўнай справы, паводле якой начальнік адзьдзелу грамадзкага парадку Навабеліцкага РАЎС Гомеля, падпалкоўнік Генадзь Хількевіч абвінавачвае актывіста ў парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства. Чытаць далей »
Калінкавіцкая грамадзкая актывістка Тамара Зайцава зьвярнулася ў раённы суд са скаргай на мясцовы райвыканкам, які адмовіў у правядзеньні масавага мерапрыемства ў форме пікету на адкрытай пляцоўцы перад рэдакцыяй дзяржаўнай газэты “Калінкавіцкія навіны”. Адмова была матываваная тым, што заяўленае месца для правядзеньня мірнага сходу не ўваходзіць у пералік месцаў, вызначаных рашэньнем Калінкавіцкага райвыканкаму. Чытаць далей »
На сваёй 109 сэсіі, якая праходзіла з 14 кастрычніка па 01 лістапада, Камітэт па Правах Чалавека ААН разгледзеў Жодзінскую справу й прызнаў парушэньне правоў на мірныя сходы ды распаўсюд інфармацыі па скарзе “Камароўскі супраць Беларусі”, якія былі зьдзейсьненыя жодзінскімі ўладамі ў 2008 годзе ў дачыненьні групы грамадзянаў, у ліку якіх быў Аляксандар Камароўскі. Чытаць далей »

Сяргей Русецкі, Бяроза
Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся да старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанціна Сумара з просьбай абавязаць Бярозаўскі райвыканкам змяніць рашэнне ад 9 лютага 2010 года “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”.
Чытаць далей »

Васіль Палякоў, Гомель
13 лістапада судзьдзя Сяргей Новікаў (Навабеліцкі суд Гомеля) вынес пастанову аб прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці намесьніка старшыні АГП Васіля Палякова. Палітыка прызналі вінаватым у парушэньні артыкула 23.23 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства) і пакаралі штрафам у памеры 4,55 мільёна рублёў, 35 базавых велічыняў.
Чытаць далей »
Другое паседжаньне ў Жодзінскім судзе па справе пра адмову ў пікетаваньні …
08.11.2013 у Жодзінскім судзе пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча адбылося другое паседжаньне суда па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай адносна адмовы Жодзінскага выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў, якое плянавалася правесьці сёлета 04 жніўня.
Чытаць далей »
Адпаведную заяву ў суд Ленінскага раёну Магілёва падалі Барыс Бухель і Аляксей Колчын. Праз суд яны хочуць прызнаць незаконнымі й адмяніць рашэньне Магілёўскага гарвыканкаму ад 19 сьнежня 2007 г. №25-19 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве”, а таксама ад 16 чэрвеня 2010г. №15-12 “Аб унясеньні зменаў у рашэньне ад 19 сьнежня 2007 г. №25-19”.
Чытаць далей »
Былы старшыня Гомельскага гарвыканкаму Сьвятлана Гальдадзе скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН на забарону ёй сумесна з мясцовымі праваабаронцамі Анатолем Паплаўным ды Леанідам Судаленкам правесьці ў абласным цэнтры 4 жніўня мінулага году пікету ў падтрымку зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь адмаўляецца прызнаваць рашэньні Камітэту па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Пра гэта было паведамлена віцебскаму праваабаронцу Паўлу Левінаву, які зьвяртаўся ў МЗС з просьбай інфармаваць яго пра тэрміны, у якія будзе выкананае рашэньне камітэту наконт яго зваротаў, прынятае на 105-й сэсіі камітэту ў ліпені 2012 году.
Чытаць далей »
Recent Comments