Салігорскі грамадзкі актывіст Уладзімер Шыла абскарджвае ў касацыйнай інстанцыі забарону Салігорскім райвыканкамам пікету да Дня правоў чалавека. Адпаведную скаргу ён накіраваў у Менскі абласны суд.
Чытаць далей »
Другое паседжаньне ў Жодзінскім судзе па справе пра адмову ў пікетаваньні …
08.11.2013 у Жодзінскім судзе пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча адбылося другое паседжаньне суда па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай адносна адмовы Жодзінскага выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў, якое плянавалася правесьці сёлета 04 жніўня.
Чытаць далей »
25 сакавіка 2008 году спадарыня Антаніна Піванос вырашыла зрабіць падарунак апазыцыянэру Барысу Хамайду – прынесла яму вышыванку з словамі малітвы “Ойча наш”. Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, гэтыя словы міліцыянты расцанілі як плякат апазыцыйнага зьместу. І Антаніна Піванос была пакараная штрафам у памеры дзьвюх базавых велічынь нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
Чытаць далей »
Ня маючы магчымасьці дамагчыся справядлівасьці ў судах Беларусі, жыхары Віцебшчыны ўсё часьцей вымушаныя зьвяртацца па дапамогу ў міжнародныя арганізацыі. Так, гэтымі днямі стала вядома, што Камітэт па правах чалавеку ААН прыняў да разгляду скаргу аднаго з найстарэйшых сябраў віцебскага адзьдзяленьня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Яна Дзяржаўцава. Чытаць далей »
Recent Comments