2014 07/03

Лекар Ігар Пастноў зь Віцебску

Скарга датычыцца судовага рашэньня наконт накіраваньня яго на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычнай клініцы. Ігар Пастноў лічыць, што падчас суду ў дачыненьні да ягонай асобы было парушана адразу некалькі артыкулаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2013 05/12

Праваабаронцы ля суду, Гародня

4 сьнежня ў судзе Ленінскага раёна Гародні прайшоў разгляд скаргі гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзімера Хільмановіча ды Рамана Юргеля на рашэньне гарвыканкаму, якім не было дазволена правядзеньне інфармацыйнага пікету 10 кастрычніка ў Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2013 26/11

Зьміцер Лупач

Зміцер Лупач (на фота), актывіст з Глыбокага, спрабаваў праз суд аспрэчыць забарону пікету салідарнасьці з палітвязьнямі. Раённыя ўлады забаранілі пікет, бо ў райцэнтры зьмяніліся месцы для правядзеньня масавых акцыяў. Так было напісана ў афіцыйным лісьце з выканкаму. Але ў судзе раптам “усплыла” іншая прычына, паводле якой забарона ўладаў была прызнаная законнай.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2013 29/09

Пляцоўка каля Палаца культуры «Віпра» Беларускага таварыства глухіх - адзінае ў горадзе месца, дзе рашэньнем гарвыканкама дазвалялася праводзіць масавыя мерапрыемствы.

Напачатку верасьня ўступіла ў сілу новае рашэньне Гомельскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах. Улады дэкляравалі, што прынятае яно з мэтай «пашырэньня пераліку месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а таксама ўдасканаленьня ўзаемадзеяньня арганізатараў масавых мерапрыемстваў і мясцовых ворганаў улады».
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,