Не забірай жыцьцё!
2014 04/08

У Жодзіне забаранілі пікетаваньне ў падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязьняў, а таксама супраць вайсковай расейскай агрэсіі супраць Украіны. Дадзеная забарона была цалкам чаканая, бо заяўнікам не ўдалося прыкласьці да заяўкі копіі платных дамоваў з міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі, патрабуемыя п.5 Рашэньня №1020 Жодзінскага выканкаму ад 2012 году. Практычная невыканальнасьць (тым больш неправамернасьць) дадзенага патрабаваньня да заяўнікоў мірных сходаў, а не “іншых масавых мерапрыемстваў” (спартовых, камэрцыйных…), зусім не хвалюе мясцовыя ўлады.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 21/05

28 сакавіка бягучага года Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы сябра Жлобінскай раённай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімера Кірсанава на правядзеньне мірнага сходу, забараніўшы яму ў 2008 годзе правесьці ў Жлобіне пікет з мэтаю прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да праблемаў ліквідацыі ў краіне палітычных партыяў ды грамадзкіх аб’яднаньняў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2014 18/04

Гомельскіх актывістаў «Маладога фронту» Станіслава Була, Андрэя Цянюту й Натальлю Крывашэй суд Цэнтральнага раёну Гомеля прызнаў вінаватымі ў парушэньні парадку пікетаваньня і вынес ім папярэджаньне. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 22/03

Бярозаўскія праваабаронцы ды грамадзкія актывісты – заяўнікі пікету на 25 сакавіка – нядоўга радаваліся таму, што мясцовы райвыканкам, у прыватнасьці выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Міхал Крэйдзіч, даў дазвол на пікет, хоць і быў перанесены ў бязьлюднае месца. Пісьмовае распараджэньне пра дазвол атрыманае 21 сакавіка. Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2014 23/02

Беларускія актывісты плянавалі ўскласьці кветкі й запаліць сьвечкі ля знаку “Нулявы кілямэтар”, але апынуліся ў Цэнтральным РАЎС горада.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2013 13/11

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімера Сякеркі на правядзеньне мірнага сходу, забараніўшы ў сьнежні 2007 году правесьці ў Гомелі мітынг у знак нязгоды з адменай ільготаў усяму насельніцтву краіны.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

2013 09/11
Жодзінскі суд, 08.11.2013

Жодзінскі суд, 08.11.2013

Другое паседжаньне ў Жодзінскім судзе па справе пра адмову ў пікетаваньні …

08.11.2013 у Жодзінскім судзе пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча адбылося другое паседжаньне суда па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай адносна адмовы Жодзінскага выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў, якое плянавалася правесьці сёлета 04 жніўня.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , ,

2013 25/10

Грамадзкі актывіст з Салігорска Уладзімер Шыла

Салігорскі грамадpкі актывіст Уладзімtр Шыла зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека ААН са скаргай на Рэспубліку Беларусь. Падставай для звароту сталася забарона Салігорскім раённым выканаўчым камітэтам правядзеньня пікету да Дня Волі ў сакавіку гэтага году.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2013 14/09

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь не прыняў да разгляду зварот салігорскага грамадзкага актывісту Уладзімера Шылы. У звароце салігорац казаў аб неканстытуцыйнасьці праваўжывальнай практыкі ворганаў выканаўчае ўлады й судоў агульнай юрысдыкцыі краіны, а таксама аб адмове ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў і аб неправамерным абмежаваньні канстытуцыйнага права на мірныя сходы ды свабоднае выказваньне меркаваньня.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,