Заяўку на правядзеньне імпрэзаў падавалі сябры Аргкамітэту сьвяткаваньня 500-х угодкаў бітвы пад Воршай. Намесьнік старшыні аргкамітэту, мастак Мікола Купава атрымаў афіцыйны ліст з забаронай ад Аршанскага райвыканкаму.
Чытаць далей »
Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ з Баранавіцкага гарвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні Дзмітрыя Касцюкевіча на свой ліст, у якім прасіў паведаміць прычыну забароны пікету запланаванага на 27 ліпеня. Чытаць далей »
Гомельскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуард Нелюбовіч зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека са скаргай, у якой скардзіцца на забарону мясцовымі чыноўнікамі ў правядзеньні двух мірных сходаў – 10 лістапада пікету ў падтрымку палітзьняволенага правоабаронцы Алеся Беляцкага і 21 сьнежня вулічнага шэсьця ў падтрымку ўкраінскага Майдану. Чытаць далей »
Суд Баранавіцкага раёну й г. Баранавічы адмовіўся вярнуць украінскі сьцяг Уладзімеру Гундару. Гэта вынікае зь ліста за подпісам намесьніка старшыні суду Васіля Петрыва, які атрымаў грамадзкі актывіст па пошце.
Чытаць далей »
Старшыня Гомельскага абласнога судe Сяргей Шаўцоў лічыць, што беларускі закон аб свабодзе сходаў не супярэчыць міжнародным нормам на свабоду мірных сходаў. Пра гэта галоўны судзьдзя вобласьці паведаміў актывісту прафсаюза работнікаў радыё- і электроннай прамысловасьці (РЭП) Андрэю Стрыжаку, які скардзіўся на забарону ў Рэчыцы вулічнага шэсьця.
Чытаць далей »
Гомельскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Уладзімер Шыцікаў лічыць, што беларускія ўлады сыстэматычна перасьледуюць яго за выказваньне меркаваньняў.
Чытаць далей »
Затрыманыя ля амбасады Расеі ў Менску грамадзкія актывісты з Гомеля Дзмітрый Карашкоў і Станіслаў Була арыштаваны на 15 і 11 сутак адпаведна, паведаміла праваабаронка Анастасія Лойка.
Чытаць далей »
Recent Comments