13 траўня намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіль Палякоў звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Палітык лічыць, што беларускія ўлады, пакараўшыя яго буйным штрафам 4,550 тыс. рублёў за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій “Дзяды”, парушылі артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а менавіта – права на свабоду выказвання меркавання і мірных сходаў. Чытаць далей »
Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу ваўкавыскага грамадзкага актывіста Віталя Гуляка. Судзьдзя Мікалай Рачынскі пакінуў рашэньне Ваўкавыскага раённага суду бязь зьменаў.
Чытаць далей »

Алена Каваленка
Алена Каваленка пакараная штрафам у памеры 20 базавых велічынь, што складае 3 мільёны рублёў. Раней арыштам на 7 сутак быў пакараны другі ўдзельнік той самай акцыі, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў.
Чытаць далей »
01 лістападу 2013 з 10-00 да 12-40 у будынку Жодзінскага гарадзкога суду праходзіла першае паседжаньне па разглядзе судовае справы па забароне гарадзкімі ўладамі 04 жніўня мірнага пікетаваньня ў падтрымку палітвязьня, вядомага праваабаронцы, старшыні закрытага ўладамі Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў.
Чытаць далей »
Сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімер Лабковіч 18 кастрычніка накіраваў у Менскі гарадзкі суд скаргу на пастанову суду Савецкага раёну. Праваабаронца ня згодны з штрафам, якому ён падвергнуты за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў пра кіраўніка арганізацыі палітвязьня Алеся Бяляцкага, што зьдзяйсьняўся ў межах верасьнёўскіх акцыяў салідарнасьці “вясноўцаў”.
Чытаць далей »
Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушанымі правы дэмакратычнай супольнасьці Берасьця датычна свабоднага выказваньня меркаваньняў і свабоды мірных сходаў.
Чытаць далей »
Літаральна год, са жніўня 2012 і па цяперашні час, шукаў праўды ў судах мазырскі праваабаронца Уладзімер Целяпун. Праз суд ён абскарджваў рашэньне Мазырскага райвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах», паколькі лічыць, што дадзенае рашэньне не адпавядае заканадаўству і парушае правы, рэалізацыю якіх грамадзянам гарантуе Канстытуцыя. Чытаць далей »
16 жніўня ў Жодзінскім судзе адбылася амаль 2 гадзінная размова па скарзе праваабаронцаў, Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай, на дзеяньні службовых асобаў Жодзінскага выканаму, якія забаранілі замоўленае на 04 жніўня пікетаваньне ў падтрымку зьняволенага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага ды ўсіх іншых палітвязьняў у краіне. Чытаць далей »
13.10.2011 з 14-30 да 16-45 праходзіла другое паседжаньне Жодзінскага суду па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) кіраўніцтва Жодзінскага гарвыканкаму ў выглядзе перашкодаў і забароны правядзеньня 22.08.2011 мірнага масавага мерапрыемства ў падтрымку арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Чытаць далей »
Recent Comments