26 студзеня 2012 года Міжнародны фонд абароны праваабаронцаў “Front Line Defenders“ апублікаваў свой Гадавы даклад аб праваабаронцах, які асьвятляе асноўныя падзеі й тэндэнцыі ў становішчы праваабаронцаў у 2011 годзе ды аналізуе сытуацыю ў кожным рэгіёне сьвету. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
На паседжаньні кваліфікацыйнай камісыі па пытаньнях адвакацкае дзейнасьці ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь 16 жніўня было прынятае рашэньне аб спыненьні дзеяньня ліцэнзіі адвакаткі Тамары Сідарэнкі. Падставы спыненьня дзеяньня ліцэнзіі пакуль невядомыя.
Чытаць далей »
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі намагаўся праз суд адмяніць папярэджаньне Генпракуратуры, вынесенае яму за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі (арт. 193.1 КК) 16 лютага.
Аднак намесьнік старшыні Цэнтральнага райсуду сталіцы Сямак А.М не пагадзілася з довадамі праваабаронцы й ягонага грамадзкага прадстаўніка Алега Гулака, старшыні БГК, і стала на бок пракуратуры, якая дзейнічала на запыт Мінюсту.
Чытаць далей »
Recent Comments