«Сядзець за дэмакратычную, незалежную Беларусь — гэта нармальна», — сказаў у пачатку прэс-канфэрэнцыі Алесь Бяляцкі. Ён выкрасьліў сваё прозьвішча з майкі, дзе напісаныя прозьвішчы іншых палітвязьняў.
Чытаць далей »
Вядомы праваабаронца Алесь Беляцкі сёньня атрымаў вызваленьне.
Пра гэта ён паведаміў па тэлефоне сваёй жонцы Натальлі Пінчук, якая, у сваю чаргу, перадала інфармацыю сайту charter97.org.
Чытаць далей »
Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў атрымаў ліст з Камітэту па правах чалавека ААН. Зь яго ён даведаўся, што скарга, пададзеная з нагоды перасьледу за фотаздымак у Інтэрнэце, зарэгістравана.
Чытаць далей »
Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны просіць пракурора Гомеля Сяргея Зайцава правесьці праверку таварыства з абмежаванай адказнасьцю «ОМА», дзе на ягоную скаргу на беларускай мове ў кнізе заўвагаў і прапановаў адказалі па-расейску. Дырэктарка крамы Натальля Ўрублеўская лічыць што “дзелавая перапіска й заканадаўчыя дакумэнты павінны даводзіцца да насельніцтва на расейскай мове”.
Чытаць далей »
БГК і Гары Паганяйла просяць Канстытуцыйны суд разабрацца з дыскрымінацыяй беларускай мовы (дакумэнты, закон)
Рэспубліканскае праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне “Беларускі Гэльсынскі Камітэт” і вядомы юрыст-праваабаронца Гары Паганяйла зьвярнуліся са зваротам у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, у якім зьвяртаюць увагу на прабелы ў моўным заканадаўстве, што дазваляюць дыскрымінаваць адну з дзяржаўных моваў – беларускую.
Чытаць далей »
31 ліпеня была афіцыйна зацверджаная новая назва Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні – Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава. Назва зьмененая ў гонар выбітнога праваабаронцы, аднаго з заснавальнікаў і першага прэзыдэнта Беларускага Дому правоў чалавека, які у 2012 годзе памёр пасьля цяжкай і працяглай хваробы. Чытаць далей »
Аўтары індывідуальнага паведамленьня, пададзенага ў Камітэт па правах чалавека ААН ад імя Алеся Бяляцкага, старшыні ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), зьвярнуліся ў Камітэт па правах чалавека з адкрытым лістом. Антуан Бернар, Генэральны дырэктар Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), і Натальля Пінчук, жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага, просяць аб больш хуткім разглядзе Камітэтам пададзенай два гады таму скаргі. Чытаць далей »
На канфэрэнцыі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ ў Бэрне некалькі дзён таму быў прадстаўлены адмысловы дакумэнт – Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў (Guidelines on the Protection of Human Rights Defenders). У распрацоўцы, абмеркаваньні й прыняцьці важнага праваабарончага акту прыймалі ўдзел і беларускія праваабарончыя арганізацыі – Беларускі Гэльсынскі камітэт і ПЦ “Вясна”. Чытаць далей »
Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі, а таксама грамадзкая актывістка Тацяна Тарасевіч накіравалі касацыйную скаргу ў Берасьцейскі абласны суд, у якой просяць адмяніць рашэньне суду Бярозаўскага раёну й накіраваць скаргу на разгляд у суд Бярозаўскага раёну іншаму судзьдзі. Чытаць далей »
13 траўня намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіль Палякоў звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Палітык лічыць, што беларускія ўлады, пакараўшыя яго буйным штрафам 4,550 тыс. рублёў за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій “Дзяды”, парушылі артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а менавіта – права на свабоду выказвання меркавання і мірных сходаў. Чытаць далей »
Recent Comments