Слуцкі раённы Савет дэпутатаў не стаў разглядаць праэкт рашэньня мясцовага праваабаронцы Віталя Амяльковіча “Аб свабодзе мірных сходаў”. Чытаць далей »
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун (на фота) атрымаў адказ з мясцовай пракуратуры. 9 кастрычніка ён зьвярнуўся туды з просьбай здзейсьніць нагляд за законнасьцю ды абгрунтаванасьцю судовага рашэньня па ягонай скарзе. Нагодай для звароту ў інстанцыю сталі сумненьні заяўніка ў тым, што рашэньне, прынятае судом Мазырскага раёну, зьяўляецца кампэтэнтным, справядлівым і бесстароннім. У судзе праваабаронца абскарджваў адмову выканкаму на правядзеньне пікету. Чытаць далей »
9 кастрычніка мазырскі праваабаронца Уладзімер Целяпун зьвярнуўся ў Мазырскую міжрайпракуратуру з просьбай зьдзейсніць нагляд за законнасьцю ды абгрунтаванасьцю судовага рашэньня па ягонай скарзе. Чытаць далей »
Пра чарговы такі выпадак праваабаронцам паведаміў Уладзімер Марозаў. Ён зьвяртаўся да пракурора г. Менску з запытам прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў міліцыі, якія душылі яго да страты прытомнасьці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнае бібліятэкі. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Суд 30.07.2011 над затрыманымі вёў судзьдзя Самойла М.Ф. Працэс праходзіў цэлы дзень з 11-30 да 19-30 і скончыўся нават пасьля закрыцьця будынку суда.
Чытаць далей »
Група валянтэраў распачала кампанію супраць жорсткага абыходжаньня зь бяздомнымі жывёламі на Менскім прадпрыемстве “Фаўна горада”. Трывожная сытуацыя на гэтым прадпрыемстве асьветлена ў публікацыях на інфармацыйных сайтах. У сувязі зь негуманным стаўленьнем да жывёлаў з боку кіраўніцтва “Фаўны горада” на адрас пракурора Маскоўскага раёну Менску скіраваны зварот з просьбай правесьці адпаведную праверку. Ініцыятары кампаніі запрашаюць жадаючых таксама адправіць аналягічныя звароты ў пракуратуру і прадстаўляюць для гэтага адпаведны ўзор звароту. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Адвакат Мікалая Аўтуховіча Павал Сапелка падаў скаргу ў пракуратару Беларусі на дзеяньні сьледзтва ў справе ягонага падабароннага.
Чытаць далей »
Пра гэта паведамляецца ў адказе пракуратуры Клецкага раёну на заяву Сяргея Панамарова.
Чытаць далей »
Менская пракуратура адказала адмоваю на заяву намесьніцы лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насты Палажанкі і яе паплечніка Дзяніса Карнова, якія патрабавалі знайсьці невядомых асобаў, якія іх схапілі, зьбілі і вывезьлі за межы Менску.
Recent Comments