Упаўнаважаным у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў пры Радзе Міністраў Рэспублікі Беларусь (рэгіструючы ворган), Рэлігійнаму аб’яднаньню Эвангелічна-Лютэранская Царква ў Рэспубліцы Беларусь было вынесена пісьмовае папярэджаньне № 02-03/720 аб парушэньні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумленьня й рэлігійных арганізацыяў». Чытаць далей »
Сёньня, 20 лютага, Лельчыцкі раённы суд вынес пастанову ў адміністрацыйнай справе супраць пробашча мясцовай каталіцкай парафіі ксяндза Віталя Мышоны.
Чытаць далей »
Ад 22 студзеня гэтага году ў жодзінскай турме адбывае пакараньне за ўхіленьне ад аплаты штрафу Міхал Міхаленя, 26-гадовы жыхар вёскі Калінаўка, што на Любаншчыне. Суд Любанскага раёну на пачатку 2007 году асудзіў маладзёна да штрафу па ч.1 арт. 435 Крымінальнага кодэксу – за “наўмыснае ўхіленьне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”. Міхал Міхаленя адмовіўся выконваць службовы абавязак паводле сваіх рэлігійных перакананьняў: ён прыняў іслам, а ў беларускім войску няма ўмоваў для службы мусульманаў. (далей – парвапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Чытаць далей »
Ксяндза Віталя Мышону з Лельчыц выклікаюць 4 лютага на слуханне адміністратыўнай справы, па якой ён абвінавачваецца ў непадпарадкаванні службовым асобам.
Чытаць далей »
У сувязі з перасьледам прадстаўнікоў рэлігійнай меншасьці ў Жодзіне (Менская вобласьць) за рэалізацыю ўласных правоў і свабодаў, прапісаных у Статуце арганізацыі, Законе “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”, у Канстытуцыі РБ (арт. 31, арт. 33, арт. 63) і Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт.18 і арт. 19, арт. 4),
мы як праваабронцы адкрыта заяўляем, што цалкам падтрымліваем сьвятароў і вернікаў Рэлігійнай Грамады Хрысьціянаў Веры Эвангельскай (“Царква Сьвятой Тройцы”) у іхным змаганьні за ўласныя Канстытуцыйныя правы і свабоды.
Recent Comments