Праваабаронца Леанід Судаленка падрыхтаваў агляд рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека, зьвязаных з парушэньнем правоў беларусаў на свабоду аб’яднаньня (асацыяцыі). Чытаць далей »
Напярэдадні новага года Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) накіравала міністру замежных справаў Беларусі Уладзімеру Макею зварот. Чытаць далей »
09 студзеня 2015 году, напярэдадні міжнароднага Дня Правоў Чалавека*, кіраўнікі 7-мі праваабарончых арганізацыяў Беларусі зьвярнуліся да беларускіх уладаў з адкрытым зваротам. Чытаць далей »
У адну з суботаў траўня ўжо традыцыйна на вуліцы Вільні выходзіць вялікая колькасьць разнастайных музыкаў, людзей рознага веку ды прафэсыйнай прыналежнасьці, якія граюць на разнастайных музычных інструмэнтах, сьпяваюць, танчуць у тым ліку й разам з гледачамі.
Чытаць далей »
Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за першы квартал 2015 году. Пэрыяд агляду: 1 студзеня — 31 сакавіка. Чытаць далей »
Палітыкі Сяргей Калякін і Віктар Карняенка, на карысьць якіх у ААН прынята рашэньне, патрабуюць ад міністра замежных спраў Уладзімера Макея прыняць меры, накіраваныя на перагляд заяўкі аб дзяржаўнай рэгістрацыі створанага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “За справядлівыя выбары”. Старшыні Вярхоўнага Суду Валянціну Сукала накіравана заява аб пераглядзе справы па зноў адкрыўшыхся абставінам.
Чытаць далей »
2015-ы будзе ключавым годам для Беларусі. Перасьлед праваабаронцаў і рэпрэсіі супраць СМІ не дазваляюць казаць пра ейнае паляпшэньні. Пра гэта заявіў адмысловы дакладчык Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньні аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці. Чытаць далей »
Рэспубліканскае праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне “Рух прыхільнікаў за рэалізацыю Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах “Пакт” зарэгістраванае ў Летуве. Чытаць далей »
24 кастрычніка 2014 г. Камітэт па правах чалавека ААН прыняў гістарычнае рашэньне па справе Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), прызнаўшы, што дзяржава Беларусь парушыла ягонае правы, гарантаваныя артыкуламі 9 (права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць), 14 (права на справядлівае судовае разьбіральніцтва) і 22 (свабода асацыяцыяў) Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Чытаць далей »
Recent Comments