У адну з суботаў траўня ўжо традыцыйна на вуліцы Вільні выходзіць вялікая колькасьць разнастайных музыкаў, людзей рознага веку ды прафэсыйнай прыналежнасьці, якія граюць на разнастайных музычных інструмэнтах, сьпяваюць, танчуць у тым ліку й разам з гледачамі.
Чытаць далей »
Збор удзельнікаў сьвяткаваньня быў прызначаны на 15:00 каля кінатэатру «Кастрычнік» (ст. м. «Акадэмія навук»), пасьля заплянаванае шэсьце да парку Дружбы Народаў, дзе павінен быў адбыцца сьвяточны мітынг а 17:00.
Першапачаткова збор удзельнікаў плянаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзьве гадзіны раней.
Чытаць далей »
У Менскі гарвыканкам пададзена заяўка на правядзеньне Дня Волі 25-га сакавіка. У гэты дзень адзначаецца 96 гадавіна абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Чытаць далей »
Прычына забароны, паводле райвыканкаму – адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне акцыі мэдыкамі, камунальнымі службамі ды міліцыяй. “Між тым, ні мэдыкі, ні камунальнікі навогул не адказалі на нашу прапанову заключыць дамовы”, – гаворыць адзін з заяўнікаў акцыі, удзельнік сёлетняй выбарчай кампаніі Зьміцер Лупач. Чытаць далей »
Фанатаў БАТЭ, якія падтрымалі ўкраінцаў, тэрарызуе міліцыя і КДБ у Барысаве.
Чытаць далей »
У Баранавічах 26 снежня ад 9.30 да 10.30 грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус арганізаваў пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў у старым парку горада з боку вуліцы Камсамольскай. Арганізатар пікету трымаў у руках плакат “Старшыні Дзічкоўскі, Язубец – непатапляемыя. Старшыня аблвыканкама Сумар абмануў Прэзідэнта. Карупцыянер у парламенце. Ганьба!!!” Чытаць далей »
Улады Беларусі, як па ўсім бачна, у істэрычным страхе перад народным масавым пратэстам, а таксама ў спадзяваньнях хоць неяк яшчэ папоўніць “дзіравы дзяржаўны бюджэт”, быццам бы на поўнай законнай падставе, пачалі выстаўляць заяўнікам мірных сходаў (пікетаваньняў, мітынгаў, шэсьцяў) умовы па заключэньні да моманту падачы заяўкі аплатных дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі.
Чытаць далей »
Recent Comments