Берасьцейскі абласны суд палічыў слушнымі дзеяньні Берасьцейскага гарвыканкаму, які восеньню мінулага году забараніў некалькіх пікетаў пад агульным лёзунгам “Свабоду палітзьняволеным!” Такую выснову можна зрабіць пасьля таго, як мясцовыя актывісты й праваабаронцы спрабавалі абскардзіць рашэньне суда першай інстанцыі, які таксама не ўбачыў парушэньняў у дзеяньнях гарадазкіх уладаў.
Чытаць далей »
Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала адмяніў пастанову суду Першамайскага раёну Менску, падтрыманую Менскім гарадзкім судом, паводле якой 27-гадовая жыхарка Магілёва Юлія Гарачанкова ў ліпені адбывала адміністратыўны арышт тэрмінам у 5 сутак за “нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы”.
Чытаць далей »
Як паведаміла Зінаіда Міхнюк, якая накіроўвала ў мясцовы гарвывканкам заяўку на гэтае мерапрыемства, увечары 6 сьнежня яна атрымала па пошце адказ, дзе гаворыцца, што ладзіць мітынг у парку войнаў-інтэрнацыяналістаў у вызначаны час забаронена, бо ў гэты дзень там будуць адбывацца “жалобныя мерапрыемствы” з удзелам дэлегацыі зь Ніжагародзкае вобласьці Расеі. Чытаць далей »
У Барысаве праваабаронцы Алег Мацкевіч і Марына Статкевіч 5 сmнежня атрымалі ад райвыканкаму адмову ў правядзеньні пікету, прымеркаванага да 63-яй гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавеку ААН. Прычына адмовы чыноўнікаў – фармальная адпіска. Чытаць далей »
Падпалкоўнік фінансавай міліцыі ў адстаўцы салігорац Віктар Малочка працягвае барацьбу за аднаўленьне сваіх правоў, парушаных адвольнымі затрыманьнямі ў “маўклівыя серады”.
Чытаць далей »
Заява лідэраў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі
Мы, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, лічым, што заканадаўчыя акты, якія цяпер разглядаюцца й прымаюцца ў парлямэнце Рэспублікі Беларусь, маюць відавочна антыпраўны характар, скіраваныя на празьмернае абмежаваньне правоў і свабодаў грамадзянаў, перашкаджаюць нармальнаму грамадзкаму дыялёгу й распальваюць канфрантацыю ў Беларусі.
(далей – правапіс першакрыніцы) Чытаць далей »
Recent Comments