Своеасаблівы падарунак на канец 2015 года атрымаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.
Чытаць далей »
09 студзеня 2015 году, напярэдадні міжнароднага Дня Правоў Чалавека*, кіраўнікі 7-мі праваабарончых арганізацыяў Беларусі зьвярнуліся да беларускіх уладаў з адкрытым зваротам. Чытаць далей »
У адну з суботаў траўня ўжо традыцыйна на вуліцы Вільні выходзіць вялікая колькасьць разнастайных музыкаў, людзей рознага веку ды прафэсыйнай прыналежнасьці, якія граюць на разнастайных музычных інструмэнтах, сьпяваюць, танчуць у тым ліку й разам з гледачамі.
Чытаць далей »
4 красакавіка гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны ды Леанід Судаленка накіравалі сумесную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Чытаць далей »
Каардынатар моладзевай сэткі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Андрэй Стрыжак зарэгістраваў у ААН скаргу аб забароне чыноўнікамі Рэчыцы мірнага сходу – 8 верасьня 2013 году вулічнага шэсьця з мэтаю пратэсту супраць пастановы Ураду аб адмене аплаты бальнічных лістоў бацькам, якія выхоўваюць дзяцей. Чытаць далей »
Баранавіцкая жыльлёва-камунальная гаспадарка патрабуе за прыборку тэрыторыі пасьля пікету амаль 1 млн. рублёў. Чытаць далей »
Збор удзельнікаў сьвяткаваньня быў прызначаны на 15:00 каля кінатэатру «Кастрычнік» (ст. м. «Акадэмія навук»), пасьля заплянаванае шэсьце да парку Дружбы Народаў, дзе павінен быў адбыцца сьвяточны мітынг а 17:00.
Першапачаткова збор удзельнікаў плянаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзьве гадзіны раней.
Чытаць далей »
Адпаведнае паведамленьне 18 лютага з Жэневы атрымаў вядомы грамадзкі ды палітычны дзеяч, жыхар Гомеля Юры Варонежцаў. Камітэт па правах чалавека ААН паведамляе аб рэгістрацыі скаргі, якую ён разам з гомельскімі праваабаронцамі Анатолем Паплаўным і Леанідам Судаленка падаў у сувязі з забаронай у абласным цэнтры 4 жніўня 2013 года вулічнага шэсьця ў падтрымку палітычнага зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Чытаць далей »
Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуарда Нелюбовіча, які абскарджвае ў ААН забарону гомельскімі чыноўнікамі вулічнага шэсьця ў падтрымку ўкраінскага народу й яго імкненьня жыць у Эўрасаюзе. Таксама ён скардзіцца на забарону пікета ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага і яго вылучэньне на Нобелеўскую прэмію міру. Чытаць далей »
Менавіта да такой высновы прыйшлі мясцовыя праваабаронцы й грамадзкія актывісты, калі азнаёміліся з новым рашэньнем гарвыканкаму ад 29 сьнежня 2014 году №3778 “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Баранавічы і прызнаньні страціўшымі сілу некаторых рашэньняў Баранавіцкага гарвыканкаму” (гл. дадатак) Чытаць далей »
Recent Comments