У сярэдзіне мінулага года Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі заснавальнікам Сяргею Калякіну, Валерыю Ухналёву і Віктару Карняенку, а таксама 91 сябру створанага грамадскага аб’яднаньня “За справядлівыя выбары”. Вярхоўны суд пацьвердзіў высновы рэгіструючага воргану, тым самым паставіўшы сябраў аб’яднаньня ў нелегальнае становішча.
Чытаць далей »

Уладзімер Вялічкін
Барасьцейскі праваабаронца вырашыў абараняць свае правы на распаўсюд інфармацыі й правядзеньне мірных сходаў у Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэтую ўстанову Уладзімер Вялічкін накіраваў скаргу на рашэньне Берасьцейскага гарвыканкаму, якое тычыцца правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Чытаць далей »

Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні ПЦ “Вясна”
Намесьнік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч 4 траўня накіраваў на імя старшыні Менскага гарадзкога суду заяву пра грубейшае парушэньне заканадаўства з боку судзьдзі Цэнтральнага раёну Алены Сямак, якая зацягвае разгляд скаргі невыязнога праваабаронцы.
Чытаць далей »

Зінаіда Шуміліна, Гомель
Гомельская актывістка Зінаіда Шуміліна атрымала з Жэнэвы паведамленьне аб рэгістрацыі ейнай скаргі, згодна зь якой 23.02.2011 яна сумесна зь іншымі неабыякавымі грамадзянамі зьвярнуліся ў Гомельскі гарвыканкам па дазвол на правядзеньне сэрыі пікетаў у падтрымку экс-кандыдатаў у прэзыдэнты й сябраў іхных выбарчых штабоў. Чытаць далей »

Уладзімер Кацора, Гомель
5 сакавіка гомельскі апазыцыянэр Уладзімер Кацора зьвярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Актывіст лічыць, што беларускія ўлады ў асобе міліцыянтаў, затрымаўшы яго за арганізацыю Народнага сходу й пакараўшы штрафам, парушылі артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а менавіта права на свабоду распаўсюду інфармацыі ды мірных сходаў.
Чытаць далей »
Берасьцейскі абласны суд палічыў слушнымі дзеяньні Берасьцейскага гарвыканкаму, які восеньню мінулага году забараніў некалькіх пікетаў пад агульным лёзунгам “Свабоду палітзьняволеным!” Такую выснову можна зрабіць пасьля таго, як мясцовыя актывісты й праваабаронцы спрабавалі абскардзіць рашэньне суда першай інстанцыі, які таксама не ўбачыў парушэньняў у дзеяньнях гарадазкіх уладаў.
Чытаць далей »
Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала адмяніў пастанову суду Першамайскага раёну Менску, падтрыманую Менскім гарадзкім судом, паводле якой 27-гадовая жыхарка Магілёва Юлія Гарачанкова ў ліпені адбывала адміністратыўны арышт тэрмінам у 5 сутак за “нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы”.
Чытаць далей »
Берасьцейка Тацяна Ячнік атрымала паведамленьне з Камітэту ААН па правах чалавеку, што ейная скарга адносна неналічэньня пэнсыі па пашпарце савецкага ўзору прызнаная прыймальнай.
Чытаць далей »
Салігорскі актывіст “Эўрапейскай Беларусі” Уладзімер Лемеш атрымаў паведамленьне з Камітэту ААН па правах чалавеку, датычнае ходу разгляду ягонай справы.
Чытаць далей »
Recent Comments