Юрыст Бярозаўскага райвыканкама Яўген Кашталян і ідэолягі будуць праводзіць працу над памылкамі. Справа датычыць няякаснага зьмяненьня рашэньня Бярозаўскага райвыканкаму “Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў” №138 ад 2010г. згодна Пастанове Саўміну №207 ад 2012 году. Чытаць далей »
Праваабаронцы Аляксей Лапіцкі ды Сьвятлана Лапіцкая падалі прыватную скаргу на вызначэньні Жодзінскага суду “аб спыненьні разгляду справы з-за непраходжаньня дасудовага этапу абскарджваньня” па пытаньнях верагодных неправамерных дзеяньняў службоўцаў выканкаму, міліцыі, лякарні, ЖКГ і Галоўпаштампту, а таксама з-за “непадведамаснасьці спрэчкі суду” адносна быццам бы пастаўленага заяўнікамі перад судом пытаньня “аб прызнаньні нарматыўна-праўнага акту” (мясцовага Рашэньня №1020 “Аб парадку правядзеньня масавых мерапыремстваў у Жодзіне”) “несапраўдным”. Чытаць далей »
Прыход заяўнікоў у суд за копіямі пастановаў на 5-ты дзёнь пасьля вынясеньня рашэньня не дапамог у атрыманьні адпаведных копіяў працэсуальных дакумэнтаў. Абвяшчэньне адмоўнага рашэньня па скарзе адбылося у зале судовых паседжаньняў Жодзінскага гарадзкога суду 17 верасьня 2014 году. Чытаць далей »
12 лістапада 2013 году з 15-00 у судзе горада Жодзіна пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча праходзіла чарговае паседжаньне па справе праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай супраць Жодзінскага выканкаму, які адмовіўся разглядаць заяўку і сарваў пікетаваньне, заплянаванае на 04 жніўня 2013 году ля ўваходу ў Гарадзкі парк культуры і адпачынку ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў.
Чытаць далей »
Другое паседжаньне ў Жодзінскім судзе па справе пра адмову ў пікетаваньні …
08.11.2013 у Жодзінскім судзе пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча адбылося другое паседжаньне суда па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай адносна адмовы Жодзінскага выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў, якое плянавалася правесьці сёлета 04 жніўня.
Чытаць далей »
Праваабаронцы Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая падалі касацыйную скаргу на рашэньне Жодзінскага гарадзкога суду ад 17 кастрычніку, якім судзьдзя Тацяна Трацюк адхіліла скаргу на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) службовых асобаў выканкаму па забароне мірнага пікетаваньня ў падтрымку арыштаванага ў Менску вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
Сапраўды, 25.10.2011, праз 7 дзён пасьля вынясеньня рашэньня Жодзінскім судом 17.10.2011, у матэрыялах справы “знайшлося” прыватнае вызначэньне Жодзінскага суда аб парушэньні заканадаўста мясцовым выканкамам … Калі выносілася й каму абвяшчалася дадзенае вызначэньне не зусім зразумела? Але ў прадстаўленым пратаколе, факт ягонага прыняцьця й абвяшчэньня напрыканцы судовага паседжаньня 17 кастрычніку – “зафіксаваны” (!?). Чытаць далей »
Суд Ленінскага раёну Берасьця накіраваў матэрыялы справы, пачатай супраць Рамана Кісьляка, на дапрацоўку ў РАУС. Праваабаронца адпушчаны з залі суду.
13.10.2011 з 14-30 да 16-45 праходзіла другое паседжаньне Жодзінскага суду па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) кіраўніцтва Жодзінскага гарвыканкаму ў выглядзе перашкодаў і забароны правядзеньня 22.08.2011 мірнага масавага мерапрыемства ў падтрымку арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Чытаць далей »
Кіраўнік абласной арганізацыі руху “За свабоду” Хрыстафор Жаляпаў, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і давераная асоба Мікалая Статкевіча на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, юрыст Аляксей Гаўруцікаў імкнуцца праз суд давесьці сваё права на правядзеньне масавых акцыяў.
Чытаць далей »
Recent Comments