Не забірай жыцьцё!
2011 13/10
Віктар Івашкевіч, Менск

Віктар Івашкевіч, Менск

7 гадзінаў спатрэбілася судзьдзі суду Савецкага раёну Кірылу Палулеху, каб разгледзець адміністратыўную справу Віктара Івашкевіча. Палітыка пакаралі за актыўнасьць у межах дзейснага заканадаўства, за арганізацыю правядзеньня Народнага сходу, штрафам у 40 базавых велічыняў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2011 08/10
Леанід Сьвецік, ВІцебск

Леанід Сьвецік, ВІцебск

Спадар Сьвецік вымушаны быў зьвярнуцца ў суд пасьля таго, як галава адміністрацыі Чыгуначнага раёну Юры Маскалёў сваім рашэньнем забараніў яму правесьці пікет, заплянаваны на 22 жніўня. Судзьдзя Раман Дзягода палічыў аргумэнты праваабаронцы “неабгрунтаванымі” і не задаволіў ніводнага з патрабаваньняў, заяўленых пазоўнікам.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2011 07/10
Хрыстафор Жаляпаў, Віцебск

Хрыстафор Жаляпаў, Віцебск

Старшыня Віцебскай абласной арганізайыі Руху “За Свабоду” вырашыў такім чынам адстойваць канстытуцыйнае права на свабоду выказваньня меркаваньня. Пасьля таго, як яму 8 разоў запар адмовілі ў правядзеньні мітынгаў і пікетаў, ён зьвярнуўся ў суд Чыгуначнага раёну з скаргаю на раённую адміністрацыю й службы, якія мусяць забясьпечваць правапарадак, чысьціню й мэдычнае абслугоўваньне падчас вулічных акцыяў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2011 17/09
Жодзіна

Жодзіна

Праваабаронцы з Жодзіна праз суд паспрабуюць аднавіць Канстытуцыйнае права на мірныя сходы грамадзянаў, свабоднае выказваньне думкі й безперашкодны распаўсюд інфармацыі.

Але ці здольны беларускі суд сёньня зьдзяйсьняць правасудзьдзе!?
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2011 26/08
Жодзінскі ГАЎС з адзьдзяленьнем ІЧУ

Жодзінскі ГАЎС з адзьдзяленьнем ІЧУ

Разважаньні на гэтую тэму й кароткі параўнальны аналіз двух вельмі паказальных судовых працэсаў у Жодзіне, прадстаўленыя тут, зробленыя па выніках двух судовых працэсаў, на якіх аднаму й таму ж грамадзяніну, праваабаронцу, давялося ўдзельнічаць у якасьці абвінавачанага (30.06.2011) й заяўніка (22.08.2011). Такім чынам, напрацягу 1-го месяца Аляксею Лапіцкаму давялося двойчы мець стасункі з міліцыяй па здарэньнях 29.06.2011, на плошчы, і 29.07.2011, ля жылога дому.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2011 25/08
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

22.08.2011 з 9-00 да 9-50 у Жодзінскім гарадзкім судзе пад старшынствам судзьдзі Самойлы М.Ф. праходзіў адміністратыўны працэс па справе аб злачынным нападзе жыхара дому па Ф.Скрыны д.3 у Жодзіне Якаўцова М.М. на праваабаронцу Аляксея Лапіцкага ля 4-га пад’езда гэтага шматпавярховага дому з нанясеньнем яму нажом цялесных пашкоджаньняў у выглядзе раны на правай руцэ.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2011 05/07
Зала суда ...

Зала суда, Жодзіна

Суд 30.07.2011 над затрыманымі вёў судзьдзя Самойла М.Ф. Працэс праходзіў цэлы дзень з 11-30 да 19-30 і скончыўся нават пасьля закрыцьця будынку суда.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,