2014 03/10

У Хойніках, што на Гомельшчыне, раённы суд падтрымаў скаргу сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выканаўчы камітэт. Судзьдзя Андрэй Кардаш палічыў абгрунтаванымі прэтэнзіі Аляксандра Процкі да мясцовых уладаў, якія забаранілі правядзеньне пікету салідарнасьці з Украінай. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2011 18/10
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

17 кастрычніку Жодзінскі гарадзкі суд завершыў разгляда справы па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай на дзеяньне (бязьдзеяньне) службовых асобаў Жодзінскага выканкаму па фактах перашкодаў і забароны правядзеньня 22.08.2011 мірнага масавага мерапрыемства ў падтрымку арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

У выніку Жодзінскі суд адмовіў у задавальненьні скаргі фактычна ва ўмовах, калі выканкам прызнаў неправамернасьць сваіх патрабаваньняў аб далучэньні да заяўкі адпаведных дамоваў з гарадзкімі службамі (!?). Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2011 14/10
11101401abr_r_3701

Ян Дзяржаўцаў, Віцебск

І надалей права вырашаць, ці дазваляць правесьці ў Віцебску тое альбо іншае масавае мерапрыемства, будзе належаць мэдыкам і камунальнікам. З сутнасьці, яны надзеленыя пэўнымі функцыямі выканаўчай улады. Гэткую выснову можна зрабіць з агучанай 14.10.2011 судзьдзёй Аленай Грабянчук пастановы суду па справе актывістаў Хрыстафора Жаляпава, Аляксея Гаўруцікава, Яна Дзяржаўцава.
Чытаць далей »

Цэтлікі: ,