Не забірай жыцьцё!
2016 09/02

Юры Рубцоў (Менск, Дзяды - 2013)Урад Беларусі адказаў на скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, якая зарэгістраваная ад імя былога палітвязьня Юрася Рубцова. У дакумэнце сказана, што Рубцоў быў прыцягнуты да адказнасьці за непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў, а не за выказваньне меркаваньня.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 14/12

Гомельскі грамадзкі актывіст Юры Рубцоў, якога прыцягнулі да 2,5 гадоў “хіміі” за абразу раённага судзьдзі Кірыла Палулеха, патрабуе ад Вярхоўнага суду прыцягнуць абразіўшагася судзьдзю да дысцыплінарнай адказнасьці. Актывіст заяўляе і аб намеры спагнаньня з “чалавека ў судзейскай мантыі”, які дазволіў сабе судзіць па пояс голага чалавека, маральнае шкоды.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 18/09

Жыхар Гомеля Юрась Рубцоў, якога зараз судзяць за абразу судзьдзі, паскардзіўся ў Камітэт ААН па правах чалавека ў сувязі з затрыманьнем і арыштам на “Чарнобыльскім шляху” у вядомай майцы “Лукашэнка – сыходзь”. Актывіст сьцьвярджае, што беларускія ўлады, арыштаваўшы яго на падставе ілжэсьведчаньняў супрацоўнікаў міліцыі, парушылі ягоныя правы, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2014 20/03

Сёньня жыхар Гомеля Юры Рубцоў зьвярнуўся з скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека. Актывіст сьцьвярджае, што беларускія ўлады, арыштаваўшы яго на трое сутак з-за адмовы зьняць футболку з надпісамі “Лукашэнка, сыходзь!” падчас шэсьця ў дзень памяці “Дзяды” ў Менску парушылі ягоныя правы, гарантаваныя артыкуламі 9, 14, 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,