Форум
Абавязковасьць меркаваньняў КПЧ ААН для Краінаў-Удзельніцаў Міжнароднага Пакту ... Афіцыйная пазыцыя

Current User: Guest
  • This forum allows Guest Users to post
  • Guests may not subscribe to email notifications
  • Posts by Guest Users will be moderated prior to publishing
Login
Search 
Search Forums:


 
Current Forum
All Forums
Match Any Word
Match All Words
Match Phrase

Абавязковасьць меркаваньняў КПЧ ААН для Краінаў-Удзельніцаў Міжнароднага Пакту ... Афіцыйная пазыцыя

Reply to Post
UserPost

5:40 am
November 13, 2008

Al

Guest


Абавязковасьць меркаваньняў КПЧ ААН для Краінаў-Удзельніцаў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах … Афіцыйная пазыцыя МЗС РБ – асэнсаваны выклік праўнай супольнасьці альбо …!?

Высьвятленьне дадзеных пытаньняў лічу асноўнымі – ключавымі. Выпрацоўка агульных правілаў, разуменьне ўжо прапісаных нормаў права … – ёсьц прынцыповым момантам для дасягненьня эфэктыўных узаемаадносінаў паміж суб’ектамі права, дзяржаваю й КПЧ ААН, як квазісудовай міжнароднай інстанцыяй права, створанай і працуючай у адпаведнасьці з падпісаным Беларусьсю Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах …

Дыскусыя на гэтую тэму  (аргумэнты "за" альбо "супраць") здольная дапамагчы знайсьці канчатковы адказ на пастаўленае пытаньне й асэнсавана выкарыстоўваць гэты інструмэнт ў справе эфэктыўнай імплемэнтацыі ў нацыянальнае заканадаўства і практыку міжнародных нормаў права …

Для яскравага прыкладу наяўнасьці праблемы і адпаведнай канкрэтнай пазыцыці МЗС Рэспублікі Беларусь, у нашым выпадку, можна зьвярнуць увагу неабыякавых чытачоў да наступных матэрыялаў: Артыкул (з далучанымі дакумэнтамі), Адказ МЗС РБ


6:27 am
November 18, 2008

Alaksiej

Moderator

posts 4

САПРАЎДЫ – паказальнай становіцца зараз справа "Грамадзянскіх ініцыятываў" (Гомель) – дзяржава адмаўляецца рэгістраваць арганізацыю нават пасьля канкрэтных меркаваньняў і заключэньня КПЧ ААН па гэтым пытаньні.

МЗС – афіцыйна і адкрыта ФАКТЫЧНА АБВЯШЧАЕ, што абавязальніцтвы Беларусі па Міжнародным Пакце й высновы Камітэту па правах чалавека ААН – неабавязковыя для выкананьня …(!?)

Гэта пазыцыя ўжо пачынае аспрэчвацца ў судовым парадку … Беларускі суд будзе ацэньваць правамернасьць падобнай пазыцыі МЗС Беларусі!?

Выказваю павагу тым, хто прынцыпова адстойвае права й выйшаў на ўзровень ініцыяцыі падобнага важнага пытаньня ў судовых інстанцыях …

Апошнія матэрыялы па тэме можна ўбачыць тут:

Кацора спрабуе аднавіць "Грамадзянскія ініцыятывы"

Правамернасьць пазыцыі МЗС Беларусі будзе аб’ектыўна разглядаць суд!?


7:49 am
April 3, 2009

Alaksiej

Moderator

posts 4

Высновы КПЧ ААН ігнаруюцца й па справе аб аднаўленьні рэгістрацыі ПЦ "Вясна". Вядомую ў сьвеце Беларускую Праваабарончую арганізацыю – вельмі паказальна не рэгіструюць і пасьля выпраўленьня ёй сумніўных патрабаваньняў па назьве як "Нашу Вясну"… Апэляцыі да права, звароты ў ВС і да ўладаў пакуль не прынесьлі станоўчых вынікаў … 

Глядзі матэрыялы тут: 

http://by.prava-by.info/archives/1487#more-1487

http://by.prava-by.info/page/2,

http://by.prava-by.info/archives/1479


9:33 am
October 24, 2009

Ales`

Guest

АКТУАЛЬНЫ АРТЫКУЛ ПА ТЭМЕ ТУТ:

Праваабаронца Сяргей Гоўша нагадвае МЗС Беларуcі пра абавязак дзяржавы

Пазыцыя МЗС і самой дзяржавы адносна непрызнаньня сваіх
абавязальніцтваў па Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных
правах і факультатыўным пратаколе да яго – што праяўляецца ў нежаданьні
прызнаваць выніковыя парпановы КПЧ ААН для Беларусі па ўжо
разгяледжаных індывідуальных скаргах аб парушэньні міжнародных
стандартаў права ў галіне правоў чалавека – можна разглядаць як
нежаданьне дзейснага кіраўніцтва Беларусі прызнаваць МІЖНАРОДНАЕ ПРАВА
і МІЖНАРОДНЫЯ СТАНДАРТЫ ПРАВА для сваіх грамадзянаў, а краіну –
цывілізаваным і роўным суб’ектам міжнародных зносінаў.


11:49 am
April 8, 2013

Alaksiej

Moderator

posts 4

Актуальны матэрыял з далучаным да яго дакумэнтам адносна разглядаемай тут праблемы прыведзены ў публікацыі: Невыкананьне дзяржаваю рашэньняў КПЧ ААН і пошук эфэктыўных спосабаў уплыву на сытуацыю.

Тэма для абмеркаваньня адносна сытуацыі з рашэньнем аб непрыймальнасьці КПЧ ААН адносна індывідуальнага паведамленьня Карняенкі ад 2007г. па гэтай праблеме адкрыта на форуме пад загалоўкам "Праблема непрыймальнасьці ў КПЧ ААН скаргі Карняенкі ад 2007г. па адмове Беларусі выконваць рашэньні КПЧ ААН" – тутhttp://by.prava-by.info/sf-forum?forum=4&topic=62&page=1 ( 


6:35 am
April 10, 2013

Леонид Суд

Guest

Гомельский Центр стратегической тяжбы (ГЦСТ) ведет работу по созданию республиканской организации жертв нарушений прав, гарантированных МПГіПП.

Предварительно во второй половине мая планируется провести в г. Минске учредительное собрание (сейчас ведутся работы по регионам).

Планируется, что будущая организация станет площадкой для ведения переговоров от имени всех, кто обращался в КПЧ (имеет решения либо зарегистрировал жалобу), в т.ч. и с Правительством страны. 

Желающих принять участие в работе будущей организации прошу обращаться непосредственно ко мне: Леонид Судаленко (sutiajnik@gmail.com)


3:01 am
April 18, 2013

Alaksiej Lapicki

Guest

Зроблены цікавы зварот у суд, непасрэдна зьвязаны з невыкананьнем дзяржаваю аднаго з рашэньняў КПЧ ААН.

Ён датычыцца мераў індывідуальнага характара, выкладзеных у гэтым рашэньні, якія не выконваюцца пры гэтым.

Публікацыю на гэты конт разам з далучаным рашэньнем КПЧ ААН адносна індывідуальнага звароту Леаніда Судаленкі (Гомель), а таксама некаторыя камэнтары да гэтага матэрыялу (у тым ліку аўтара) можна знайсьці ТУТ.  


Reply to Post


Reply to Topic: Абавязковасьць меркаваньняў КПЧ ААН для Краінаў-Удзельніцаў Міжнароднага Пакту ... Афіцыйная пазыцыя

NOTE: New Posts are subject to administrator approval before being displayed

Guest Name (Required):

Guest EMail (Required):

Guest URL (required)

Math Required!
What is the sum of: 8 + 5        (Required)

Topic Reply:


 



About the Беларускі Праўны Партал forum

Currently Online:

1 Guest

Maximum Online: 19

Forums:

Groups: 2

Forums: 1

Topics: 54

Posts: 191

Members:

There are 1 members

There are 25 guests

Top Posters:

Alaksiej - 4


Simple Forum - Version 2.1 (Build 237)

Simple Forum WordPress Plugin created by Andy Staines: Yellow Swordfish

Forum Skin/Icons: default / default

Default 'Silk' Icon Set created by Mark James: fam fam fam

Math Spam Protection based on code by Michael Woehrer: Software Guide

Tabbed Admin uses Tabifier by Patrick Fitzgerald: BarelyFitz Designs


My thanks to all the people who have aided, abetted, suggested and helped test this plugin