Не забірай жыцьцё!

Форум
Канстытуцыя гарантуе у арт.35, але скіроўвае да Закону! Ці супярэчыць гэта патрабаваньням арт. 21 МП

Current User: Guest
  • This forum allows Guest Users to post
  • Guests may not subscribe to email notifications
  • Posts by Guest Users will be moderated prior to publishing
Login
Search 
Search Forums:


 
Current Forum
All Forums
Match Any Word
Match All Words
Match Phrase

Канстытуцыя гарантуе у арт.35, але скіроўвае да Закону! Ці супярэчыць гэта патрабаваньням арт. 21 МП

Reply to Post
UserPost

8:06 am
April 7, 2013

Alaksiej

Moderator

posts 4

З выказанай Леанідам Судаленкам тэзы відавочна вынікаюць пытаньні… 

Ці ёсьць розначытаньні арт. 35 і арт. 23 Канстытуцыі Беларусі з арт. 21 Міжнароднага Пакту (МПГіПП)?

Ці можа падобная адсылка да нацыянальнага спэцыялізаванага закону, якая маецца ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, нейкім чынам пашыраць вызначаныя Асноўным законам і Міжнародным Пактам межы абмежаваньня права грамадзянаў на мірныя сходы ў Рэспубліцы Беларусь – Краіне-Удзельніцы МПГіПП?

Фотазастаўка да матэрыялу па адзначанай тэме і меркаваньне па ёй Аляксея Лапіцкага прадстаўлена тут.


1:20 am
April 8, 2013

Леанід Суд

Guest

– Адзін з мясцовых палітыкаў у Гомелі паспрабаваў на практыцы выканаць рашэнне мясцовых улад аб заключэнні спецыяльных дамоваў каб правесці масавае мерапрыемства. Яму паўсюль было адмоўлена ў заключэнні такіх дамоваў, за выключэннем мясцовага "ГарСапу" (санітарная ачыстка горада).

– У выкладзенай вытрымцы з рашэння Гомельскага абласного суду найбольш яскрава паказана, як судовая сістэма краіны рэагуе на "свавольствы" мясцовых чыноўнікаў. Аказваецца, канстытуцыйнае права кожнага на практыцы можа быць абмежавана, напрыклад, у сувязі з занятасцю урачоў, ці недахопам карэт хуткай дапамогі…

– Вось з гэтым яскравым прыкладам прававога нігілізму мы пройдзем усе даступныя унутраныя сродкі прававой абароны, уключаючы старшыню Вярхоўнага суду і Генеральнага пракурора і абавязкова звернемся са скаргаю у Камітэт ААН па правах чалавека – трэба, як кажуць, пнуць носам, нібы тое шкадлівае кацяня, каб нашыя чыноўнікі зразумелі – гуляць у дурня да самой пенсіі не атрымаецца, рана ці поздна прыйдзецца несці адказнасць. І пажадана, каб гэтая адказнасць была матэрыяльнай, суддзя атрымлівае грошы не за тое, каб гуляць, як кажуць, у "падкіднога дурня"…


3:42 am
April 9, 2013

Alaksiej Lapicki

Guest

Так. Вельмі правільная пазыцыя. Іншай і быць ня можа, калі назіраецца тэндэнцыя нават на ўзмацненьне практыкі забаронаў і наступных карных дзеяньняў у адказ на спробы грамадзянаў па рэалізацыі сваіх неад’емных канстытуцыйных правоў і свабодаў.

І тэндэнцыя па ўсёй краіне аднолькавая нэгатыўная. Ня гледзячы на наўпростыя зусім адваротныя рэкамэндацыі КПЧ ААН – тая ж справа “Гоўша ды іншыя супраць Беларусі”.

Так, апошнія дзьве справы ў Жодзінскім судзе па безпадстаўнай неправамернай забароне выканкамам заяўленых да правядзеньня мірных сходаў грамадзянаў паказалі, што з увядзеньнем абсалютна аднаабразных па ўсёй краіне падзаконных актаў аб неабходнасьці прыкладаньня да заявак на мірныя сходы “пісьмовых дамоваў” зь міліцыяй, ЖКГ, мэдыкамі … (дзякуй пажарнікаў яшчэ неяк тут абмінулі)) улады мэтанакіравана ды арганізавана ствараюць такія спэцыяльныя мэханізмы перашкодаў у рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзянаў, каб выключыць любую магчымасьць «легітымізацыі» грамадзянскай актыўнасьці ў краіне ды мець мэханізмы далейшага кантролю й застрашэньня ў грамадзтве.

Наш прыклад… 

На перадапошнім паседжаньні суду ў Жодзіне ў прадстаўніцы выканкаму не хапіла аргумэнтаў, каб прызнаць матыў забароны пікетаваньня ў абарону палітвязьняў і Алеся Бяляцкага цалкам абгрунтаваным – сапраўды, закон у арт. 5 не прапісвае абавязак прыкладаць да заявак нешта большае, чым гарантыі арганізатараў (там пералік патрабаваньняў да заяўкі – вычарпальны, а неабходнасьць прыкладаць дамовы ў мінулым выканкамаўскім рашэньні таксама не была прапісаная). У сувязі з гэтым, ужо перад наступным судовым працэсам, літаральна з ходу выканкамам прымалася новае рашэньне, якое на момант суду яшчэ нават не было ўведзена ў законную сілу, у ім у супярэчнасьць, дарэчы, з гэтым жа артыкулам 5 Закону “Аб масавых мерапрыемствах…”, дадзеныя дадатковыя абавязкі заяўнікоў (прыкладаць дамовы) зараз ужо таксама прапісаныя…

Але тут, як думаецца, варта ясна заявіць (што і было зроблена ў судзе), што дадзеныя падзаконныя акты (хоць яны й праходзяць экспэртызу Мін’юсту) – не зьяўляюцца правамернымі, бо імі ўводзіцца мэханізм немагчымы для рэалізацыі на практыцы, якім права на мірныя сходы абмяжоўваецца звыш дапушчальных межаў, спэцыяльна прапісаных у арт. 23 Канстытуцыі ды арт.21 МПГіПП.

Акрамя таго, відавочна, варта ясна паказваць, што гэты мэхнізм «вызначаемага выканаўчай уладаю парадку рэалізацыі права на мірныя сходы» ёсьць мэханізмам перашкодаў, які створаны (а ў Жодзіне нядаўна ствараўся) пры наяўнасьці зусім іншых рэкамэндацыяў КПЧ ААН, афіцыйна скіраваных дзяржаве Беларусь, удзельніцы МПГіПП. КПЧ ААН наадварот заклікае кіраўніцтва краіны выконваць палажэньні міжнароднай дамовы, а любыя падобныя, зусім не прадугледжаныя ў арт. 21 МПГіПП патрабаваньні, якімі робяцца дадатковыя неправамерныя абмежаваньні права на свабоду мірных сходаў, – патрабуе выключыць з дзейснага заканадаўства аб мірных сходах, адпаведнай адміністрацыйнай ды судовай практыкі.

Верагодна, варта падумаць, каб дадзены момант (наяўнасьць і дадатковае ўвядзеньне такіх падзаконных актаў, якія не спрашчаюць, а наадварот максымальна ўскладняюць магчымасьць рэалізацыі права на мірныя сходы) таксама ўлічыць у будучых зваротах у КПЧ ААН і акцэнтаваць увагу Камітэту, што Рэспубліка Беларусь не зьбіраецца прызнаваць паўнамоцтвы КПЧ ААН і ў аказ на заклікі ААН робіць усё цалкам наадварот.


Reply to Post


Reply to Topic: Канстытуцыя гарантуе у арт.35, але скіроўвае да Закону! Ці супярэчыць гэта патрабаваньням арт. 21 МП

NOTE: New Posts are subject to administrator approval before being displayed

Guest Name (Required):

Guest EMail (Required):

Guest URL (required)

Math Required!
What is the sum of: 8 + 9        (Required)

Topic Reply:


 



About the Беларускі Праўны Партал forum

Currently Online:

1 Guest

Maximum Online: 19

Forums:

Groups: 2

Forums: 1

Topics: 54

Posts: 191

Members:

There are 1 members

There are 25 guests

Top Posters:

Alaksiej - 4


Simple Forum - Version 2.1 (Build 237)

Simple Forum WordPress Plugin created by Andy Staines: Yellow Swordfish

Forum Skin/Icons: default / default

Default 'Silk' Icon Set created by Mark James: fam fam fam

Math Spam Protection based on code by Michael Woehrer: Software Guide

Tabbed Admin uses Tabifier by Patrick Fitzgerald: BarelyFitz Designs


My thanks to all the people who have aided, abetted, suggested and helped test this plugin