Форум
Калектыўная абарона й салідарная падтрымка
Current User: Guest
![]() |
![]() |
![]() |
Калектыўная абарона й салідарная падтрымка |
![]() |
Page: 1 |
User | Post |
---|---|
5:18 pm Ales` ![]() Guest
|
ПРАПАНУЮ ТУТ: 1) ВЫСТАЎЛЯЦЬ СПАСЫЛКІ НА АРТЫКУЛЫ адносна любых відаў перасьледу ПРАВААБАРОНЦАЎ, актывістаў грамадзянскай супольнасьці, простых ініцыятыўных грамадзянаў … 2) выказвацца самім і запрашаць сваіх сяброў, калегаў, камэнтаваць адзначаныя артыкулы, а таксама выказвацца адносна іх тут на форуме … 3) выказвацца ў камэнтах пад артыкуламі, а таксама тут, на форуме, як па канкрэтных выпадках перасьледу, гэтак і па адзначанай агульнай, вельмі актуальнай для сучаснае Беларусі тэматыцы … Мяркую, што падобная неабыякавасьць і актыўнасьць будзе з удзячнасьцю ўспрынятая пацярпелымі ад перасьледу й зможа хоць неяк падтрымаць іх у складанай сытуацыі праўнай абароны й супрацьстаяньня з рэжымам – ЗА ЎЛАСНЫЯ ПЕРАКАНАНЬНІ, ЗА ГРАМАДЗЯНСКІЯ Й ПАЛІТЫЧНЫЯ ПРАВЫ Й СВАБОДЫ, ЗА ПРАВА – "ЛЮДЗЬМІ ЗВАЦЦА" ва ўласнай краіне. Артыкулы салідарнасьці й падтрымкі (калі яны маюць аб’ём да 2-3 старонак) можна выстаўляць у гэтым разьдзеле форуму, а таксама дасылаць для публікацыяў на эл.адрэсу: wwwadvart@gmail.com У гэтым кантэксьце – прапаную таксама зьвярнуць увагу на спэцыяльны разьдзел дадзенага інфарэсурсу ПРАЎНАЯ САЛІДАРНАСЬЦЬ, дзе згрупаваныя ўсе адпаведныя інфаматэрыялы, да якіх можна далучаць уласныя камэнты. |
11:53 am ![]() Moderator
|
Бацькі Янкі Лапіцкага дамагліся працягу навучаньня сына на роднай мове (by.prava-by.info/archives/3172) Думаецца інфаматэрыял варты ўвагі, бо адбылася чарговая лякальная й верагодна часовая, але вельмі важная перамога ў справе адстойваньня права на адукацыю, якасную гімназычную адукацыю ў Беларусі й па-беларуску … Перамога праваабаронцаў у супрацьстаяньні з уладаю, якая такім чынам спрабуе аказваць уплыў і шантажаваць актывістаў гамадзянскай супольнасьці для дасягненьня вядомай ёй такіх жа неправамерных мэтаў, як і самі сродкі іх дасягненьня.
Прымусіць маўчаць альбо адмовіцца ад уласных перакананьняў дзеля захаваньня статус-кво – уплываць праз дзяцей – асноўная задача ідэолягаў падобнага ганебнага палітычна матываванага перасьледу. |
5:23 am ![]() Moderator
|
Не ўсё так проста … Шэраг высакопастаўленых службоўцаў прымусілі ніжэйшых па рангу, ня гледзячы ні на што, выконваць плянавае выцісканьне беларускай мовы з адукацыйнае сфэры ў Жодзіне. У выніку, беларускамоўнага юнака так і не пусьцілі ў Гімназыю нават коштам парушэньня пастановы Камісыі па справах непаўнагадовых, якая абавязала кіраўніцтва ГАА і Гімназыі №1 у Жодзіне данавіць беларускамоўнае навучаньне на базе Гімназыі №1. Дырэктар Гімназыі №1 Генадзь Каршун спаслаўся на тэлефанаваньне "высокай асобы" зь Менску, а кіраўніцтва ГАА на тое, што фармальна пастанова Камісыі тычылася "аднаўленьня беларускамоўнага навучаньня, а не ягонага працягу" …"Мы выканалі гэтую пастанову – Янка вярнуўся ў Гімназыю. Але потым былі іншыя распараджэньні. Ад каго мы сказаць не можам …", – такія тлумачэньні можна было пачуць ад намесьніка Жодзінскага ГАА сп.Шульжыка і кіраўніка Я.Гарыда. Што гэта – спэцыфічная намэнклятурна-бюракратычная тупасьць альбо нахабны цынізм, сьвядомы разьлік на працяг гвалтоўнага ўціску на іншадумцаў, праваабронцаў … Глядзі, мол, нішто вам не дапаможа – ні закон, ні суд … У краіне ёсьць толькі адзін закон і адно права. Ні канстытуцыя, ні Міжнароднае права правоў чалавека для грамадзянаў Беларусі не дзейнічае, калі гэтае права не ўпісваецца ў інтарэсы й пляны аўтарытарнай сыстэмы … Хочаш спакойна жыць, ці існаваць, карыстацца сваім правам … – станавісь як усе, у правільную чаргу, будзь правільна "гаварашчым" і не высовывайся … Так і выхоўвае сыстэма "сваіх" … "Людзі ў футляры" – не пэрсанажы клясыку, а жыхары незалежнае эўрапейскае Беларусі – пладзяцца тут, у цэнтры свабоднага кантынэнту ды з дапамогаю гэбэльсаўскіх мэтадаў ставяцца ў шэрагі "правільнага", маўклівага электарату ў бязконцым працэсе самапрызначэньня ўладаю самой сябе на такіх жа "правільных і самых свабодных у сьвеце выбарах" … Але ці назаўсёды!? |
8:52 am pisatel ![]() Guest
|
Post Awaiting Approval by Forum Administrator |
Page: 1 |
![]() |
About the Беларускі Праўны Партал forum | |||
---|---|---|---|
Currently Online: 1 Guest Maximum Online: 19 |
Forums: Groups: 2 Forums: 1 Topics: 54 Posts: 191 |
Members: There are 1 members There are 25 guests |
Top Posters: Alaksiej - 4 |

Simple Forum WordPress Plugin created by Andy Staines: Yellow Swordfish
Forum Skin/Icons: default / default
Default 'Silk' Icon Set created by Mark James: fam fam fam
Math Spam Protection based on code by Michael Woehrer: Software Guide
Tabbed Admin uses Tabifier by Patrick Fitzgerald: BarelyFitz Designs
My thanks to all the people who have aided, abetted, suggested and helped test this plugin